ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа
Кампазітар-гуманіст

Радзiма Iвана Мележа прыме да свята новае аблiчча

Іншыя навіны

Сталiцай XVII Дня беларускага пiсьменства ў 2010 годзе стануць Хойнiкi.


Штогод у першую нядзелю верасня наша краiна адзначае нацыянальнае свята – Дзень беларускага пiсьменства. У гэты дзень мы аддаём данiну павагi нашым продкам, якiя стварылi фундамент адукацыi i пiсьменства, усiм, хто на працягу стагоддзяў шанаваў i нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную i сусветную культуру сваiмi бессмяротнымi творамi.

Хойніцкі непаўторны край узгадаваў не толькi народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Мележа, якi на ўвесь свет праславiў родную зямлю сваёй «Палескай хронiкай», тут таксама нарадзiлiся i выраслi празаiк Барыс Сачанка, паэт Мiкола Мятлiцкi, паэтэса Ала Канапелька i iншыя, якiя сваёй творчасцю ўслаўлялi Хойнiкшчыну i яе працавiтых жыхароў.

Каб свята прайшло на самым высокiм узроўнi, Нацыянальны арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзенні Дня беларускага пiсьменства ў г. Хойнiкi запрашае ўсiх неабыякавых людзей прыняць удзел у яго падрыхтоўцы.

Вялiкiх затрат потрабуе добраўпарадкаванне Хойнiкаў: неабходна рэканструяваць дзiцячую бiблiятэку, Дом культуры, гарадскi парк, былую панскую сядзiбу, дзе неўзабаве будзе адкрыты краязнаўчы музей. У горадзе з’явяцца скульптурныя кампазiцыi герояў твораў Iвана Мележа. Асабiста запрашаюцца да ўдзелу ў дабрачыннай акцыi тыя жыхары Хойнiкшчыны, якiх лёс раскiдаў па розных кутках нашай краiны.

Ёсць шанс пакiнуць сваё iмя ў сучаснай гiсторыi краю. Свае грашовыя ахвяраваннi можна дасылаць на разлiковы рахунак 3641430000057 у фiлiяле 326 ААБ «Беларусбанк» БІК 151501685, г. Хойнiкi, вул. К. Маркса, 4. УНП – 400057081, АКПА – 04063463.

Крыніца: Советская Белоруссия

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам