ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вайна 1812 года ў кніжных помніках
Святло паэтычнага дару

Прысвячаецца Песнярам

Прысвячаецца Песнярам
Іншыя навіны

Днямі сталі вядомы імёны пераможцаў гарадскога літаратурнага конкурсу, прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.


Конкурс арганізаваны Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і падтрыманы Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама.

Удзельнікамі спаборніцтва сталі падлеткі і моладзь ад 14 да 25 гадоў. З 566 прэтэндэнтаў вызначыліся больш як 30 юных лаўрэатаў.

Старшыня журы конкурсу – пісьменнік, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў адзначыў:
– Мы праводзілі розныя конкурсы: міжнародны, прысвечаны 65-годдзю Перамогі; прысвечаны 120-годдзю Максіма Багдановіча (ён пасля перарос у агульнарэспубліканскі). А гэты агульнагарадскі літаратурны конкурс прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Песняроў. Ён доўжыўся крыху больш як год, і ў ім узялі ўдзел вучні і студэнты 163 навучальных устаноў і арганізацый сталіцы. На нашу радасць, мы адкрылі вельмі цікавыя імёны. Да прыкладу, Кацярына Массэ стала пераможцай у намінацыі “Паэзія”. Мы выдалі яе кнігу ў серыі “Мінскія маладыя галасы”, прэзентацыі якой паспяхова прайшлі ў бібліятэцы і школе. Праўда, піша Кацярына па-руску.

Увогуле на конкурс паступіла больш як 1,5 тысячы твораў. Найбольш – вершаў, але шмат і празаічных твораў: кароткія аповесці, апавяданні, абразкі, замалёўкі, нарысы. Таксама – літаратуразнаўчыя і краязнаўчыя артыкулы.

– Расце здаровая творчая моладзь, – падкрэсліў Міхась Пазнякоў. – Да таго ж мы нацэльваем на пашырэнне роднай мовы. На жаль, папярэднія конкурсы паказалі: 80 – 90 працэнтаў удзельнікаў пішуць на рускай мове. У гэтым конкурсе зроблены ўхіл на беларускую, і атрымалася прыкладна 50 на 50. Хлопчыкі і дзяўчынкі вывучаюць і ведаюць яе!

Такім чынам, у намінацыі “Паэзія” пераможцамі сталі вучаніца СШ № 73 Кацярына Массэ (да 18 гадоў) і выпускніца Мінскага тэхналагічнага ўніверсітэта Людміла Клачко (да 25 гадоў). У намінацыі “Проза” – студэнтка Белдзяржуніверсітэта Ганна Касцючэнка (да 18 гадоў) і выпускніца Мінскага дзяржаўнага педуніверсітэта Алена Аляксеева (да 25 гадоў). У намінацыі “Публіцыстыка” перамагла студэнтка БДУ Кацярына Бадзеева. Лідар у намінацыі “Краязнаўства” – вучаніца гімназіі № 35 Анастасія Мароз; “Літаратуразнаўства” – вучаніца СШ № 53 Алена Несцер (да 18 гадоў) і Аляксандра Імбра-Прымава (да 25 гадоў).

Пераможцаў ушаноўвалі ў Доме літаратара. Лаўрэатам конкурсу ўручаны дыпломы Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і падарункі. Граматамі адзначаны таксама найбольш актыўныя настаўнікі сталічных школ.

Па выніках конкурсу ў кніжнай серыі “Мінскія маладыя галасы” будзе выдадзены альманах “Маладзік”, які пазнаёміць чытачоў з лепшымі творамі лаўрэатаў.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 23.11.2012 г.

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам