ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дзіцячы пакой запрашае на заняткі
Залаты голас Беларусі. Ілья Курган

Прысутнасць Максіма

Прысутнасць Максіма
Іншыя навіны

24 ліпеня ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” адбудзецца Рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2011”.


Адметным стане прысутнасць на свяце самога Максіма Багдановіча. І не толькі ў метафарычным сэнсе. Рэдактар канала “Культура” Беларускага радыё, рэжысёр народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Уладзімір Трапянок сыграе ролю Максіма на свяце “Ракуцёўскае лета”.

Сёлетняе свята ў вёсцы Ракуцёўшчына ў фальварку дробнага шляхціца Вацлава Лычкоўскага, дзе летам 1911 года адпачываў Максім Багдановіч, надзвычайна сімвалічнае. Бо якраз 120 гадоў таму нарадзіўся вялікі беларускі паэт, кульмінацыяй святкавання ўгодкаў якога і стане “Ракуцёўскае лета”.

Яшчэ адной важнай падзеяй стане святкаванне 100-годдзя прыезду Максіма ў Беларусь. З нагоды такіх круглых дат на свяце “Ракуцёўскае лета” сёлета мяркуецца і прыезд міністра культуры Паўла Латушкі. Свята будзе праходзіць на вольным паветры каля крыніцы, якая памятае і самога беларускага паэта, летуценніка, рамантыка. Адным з ганаровых гасцей свята стане сваячка гаспадара фальварка Маргарыта Пярова.

Традыцыйна ў свяце паэзіі і песні возьмуць удзел беларускія пісьменнікі: Навум Гальпяровіч, Анатоль Бутэвіч, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Васіль Жуковіч, Валерый Стралко, Аксана Спрынчан, Таццяна Сівец і інш. Не абыдзецца і без музыкі. Наталля Навумовіч, Алена Шэўчык, Андрэй Усанаў, фольк-медыя гурт “Неруш”, ансамбль “Талака” і іншыя выканаўцы парадуюць аматараў аўтарскай песні і этнічных мелодый.

Выдатна правесці выхадныя вельмі лёгка. Сядайце на электрычку “Мінск– Маладзечна”, едзьце да станцыі Уша. І вы апынецеся ў дзіўным свеце – на свяце паэзіі і песні.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам