ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця наведаў Нацыянальную бібліятэку
Папулярная кніга Арлова і Герасімовіча пра ВКЛ выйшла на англійскай мове

Прыме Астана...

Прыме Астана...
Іншыя навіны

Падчас міжнароднага кангрэса “Культура чытання ў сучасным свеце”, які пройдзе 11–12 верасня, у Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Рэспублікі Казахстан у Астане адбудзецца прэзентацыя беларускага культурнага цэнтра, ініцыятарам стварэння якога стаў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Да ўдзелу запрошаны прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан, Беларускі культурны цэнтр “Радзіма”, удзельнікі Міжнароднага кангрэса. Як распавяла першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах, у падарунак Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Казахстана будзе перададзена бібліятэчка Саюза пісьменнікаў Беларусі – творы класікаў беларускай літаратуры і сучасных пісьменнікаў з іх аўтографамі і пажаданнямі.

У адной з галоўных залаў бібліятэкі – “Мастацтва” – адкрыецца фотавыстаўка Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”, якая сведчыць пра ўнікальнасць нашай краіны і духоўнасць яе жыхароў. Для ўдзельнікаў своеасаблівага свята беларускай культуры ў Астане айчынны бард Генадзь Парыкін выканае аўтарскія песні пра Беларусь і Казахстан.

Алена Стэльмах адзначыла, што сяброўскія сувязі паміж Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкай Рэспублікі Казахстан дапамогуць умацаваць духоўную еднасць паміж нашымі народамі. Адкрыццё цэнтра беларускай культуры ў Астане набудзе яшчэ большае гучанне, бо ўдзельнікамі Міжнароднага кангрэса чытання мяркуюць быць лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Кадзуа Ісігура, вядомыя сучасныя пісьменнікі Халед Хасэйні, Януш Вішнеўскі, Эльчын Сафарлі, Гюзель Яхіна, Віктар Пялевін, творцы Казахстана. Акрамя таго, у рабоце кангрэса возьмуць удзел прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў, Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі, Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, Міжнароднай асацыяцыі карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў электронных бібліятэк і новых інфармацыйных тэхналогій, Асацыяцыі нацыянальных бібліятэк цюркамоўных краін і роднасных супольнасцей, навукоўцы, кіраўнікі нацыянальных бібліятэк і інш.

Аўтар публікацыі: Марыя Ліпень.

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам