ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Візіт парламенцкай дэлегацыі Туркменістана
Сустрэча міністраў культуры Беларусі і Сірыі

Прыдняпроўя звонкія галасы

Прыдняпроўя звонкія галасы
Іншыя навіны

У Магілёўскай абласной бібліятэцы адбыўся вечар-сустрэча "Прыдняпроўя звонкія галасы", прысвечаны 50-годдзю з моманту стварэння Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Сустрэча праведзена сумесна з кіраўніцтвам абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў 20 красавіка ў рамках пасяджэння гісторыка-краязнаўчага клуба "Спадчына", які дзейнічае пры аддзеле беларускай і краязнаўчай літаратуры бібліятэкі. На сустрэчу завіталі журналісты, удзельнікі літаратурных аб’яднанняў горада, студэнцкая моладзь.

Прысутным быў прапанаваны экскурс у гісторыю абласнога аддзялення пісьменніцкага саюза, які арганічна дапаўняла мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела інфармацыйных рэсурсаў. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэтаў і празаікаў: П.П. Шасцерыкова, В.І. Матэвушава, А.В. Пысіна, І.І. Аношкіна, У.У. Дуктава, якія ў розныя гады ўзначальвалі абласное аддзяленне, а таксама пісьменнікаў, якія зараз складаюць ядро аб’яднання.

Аб сучасным літаратурным жыцці Магілёўшчыны расказаў кіраўнік абласнога аддзялення Уладзімір Уладзіміравіч Дуктаў. Празаік А.І. Церахаў пазнаёміў прысутных са сваімі творчымі планамі і гісторыяй стварэння апавяданняў. Усім спадабаліся вершы В.І. Кунцэвіча ў аўтарскім выкананні. Сатырык М.І. Падабед распавёў аб тым, як нараджаюцца гумарэскі і прачытаў адну з іх.

На кніжнай выстаўцы "Магілёўшчына літаратурная" былі прадстаўлены калектыўныя зборнікі магілёўскіх аўтараў, надрукаваныя ў розныя гады (з 1949 па 2009), творы кіраўнікоў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў, тых, хто зараз уваходзіць у яго склад, а таксама творчасць маладых паэтаў і празаікаў Магілёўшчыны.

Ад імя бібліятэкі вядучыя павіншавалі прадстаўнікоў Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" са знамянальнай падзеяй і выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам