ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Букер-2019 атрымалі дзве пісьменніцы за раманы пра жаночую долю
“І радасць, і турботы, і святло…”

Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка на Украіне

Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка на Украіне
Іншыя навіны

8 кастрычніка на радзіме вялікага Каменяра ў дзяржаўным гісторыка-культурным запаведніку “Нагуевічы” (Львоўская вобл., Украіна) адбылася прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка і гісторыка Юрыя Кур’яновіча “Пятро Франко. Авіятар, хімік, літаратар” – першага беларускамоўнага выдання пра аднаго з выдатных прадстаўнікоў галіцкай інтэлігенцыі і адданага сына ўкраінскага народа Пятра Франко (1890–1941).

Акрамя нарысу пра яго жыццё і дзейнасць у выданні змешчаны асобныя літаратурныя творы П. Франко, у тым ліку яго ўспаміны пра бацьку “Іван Франко зблізу”. Цалкам па-беларуску яны друкуюцца ўпершыню. Пераклад зроблены аўтарам, які з’яўляецца першым перакладчыкам твораў П. Франко на беларускую. Месца для прэзентацыі было выбрана не выпадкова. Пятро Франко быў трэцім, малодшым сынам вялікага Івана Франко і адзіным з яго дзяцей, хто нарадзіўся там, дзе іх бацька, – у вёсцы Нагуевічы Драгобыцкага павета на Львоўшчыне.

На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады і вядомыя грамадска-культурныя дзеячы, сярод якіх: перакладчык беларускай паэзіі, паэт і літаратуразнаўца Міхайла Шалата (укр. Михайло Йосипович Шалата) – член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, прафесар кафедры ўкраінскай літаратуры і тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Драгобыцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Франко; публіцыст, паэт, краязнаўца, літаратуразнаўца, член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны Раман Пастух (укр. Роман Іванович Пастух); дэкан гістарычнага факультэта Драгобыцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Франка, прафесар Леанід Цімашэнка (укр. Леонід Володимирович Тимошенко); доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сусветнай літаратуры і славістыкі філалагічнага факультэта Драгобыцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Франка Галіна Сабат (укр. Галина Петрівна Сабат); дырэктар бібліятэкі Дрогобыцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Франка Ігар Разлуцкі (укр. Ігор Миколайович Розлуцький); грамадская дзяячка, ідэйная натхняльніца кніжна-літаратурнага фестывалю “Трускавецкі літфэст” Ганна Літвін (укр. Анна Литвин) і інш.

Выступоўцы адзначылі, што беларуская кніга Ю. Кур’яновіча пра П. Франко з’яўляецца падзеяй ў франказнаўстве і будзе спрыяць узмацненню ўкраінска-беларускіх культурных сувязей.

Матэрыял прадастаўлены Ю. Кур’яновічам спецыяльна для інтэрнэт-партала НББ.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам