ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Падведзены вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
Фільм паводле кнігі Віктара Марціновіча атрымаў дзве ўзнагароды на кінафестывалі ў Невадзе

Прэмію Наталлі Арсенневай уручаць 10 верасня

Прэмію Наталлі Арсенневай уручаць 10 верасня
Іншыя навіны

10 верасня ў кафэ “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца ўручэнне прэміі Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі. Цырымонія ўзнагароджання пачнецца а 19.00, на імпрэзе будзе названы пераможца.

У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 3 кнігі:

Уладзімір Арлоў “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Надзея Артымовіч “Краявід з невідочнай памылкай”. Выдавецтва “Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»”, Беласток.

Марыя Мартысевіч “Сарматыя”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Прыз прэміі сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца Марыяна Кіяноўская, літаратуразнаўца і доктар філалагічных навук Анжэла Мельнікава, паэтка і бард Лера Сом, паэт і арганізатар літаратурных мерапрыемстваў Дзмітрый Строцаў.

Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903–1997) у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі “Толькі вершы”, другім – Алесь Разанаў з кнігай “Перавыбранае”.

Крыніца: Новы Час

Навіны

Новае краязнаўчае электроннае выданне бібліятэкі

22 Вер 2020

Выйшаў у свет чарговы кампакт-дыск з шэрагу электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія знаёмяць з інфармацыйнай спадчынай розных мясцін Беларусі, іх гісторыяй і культурнымі здабыткамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Вер 2020

Сёлета Нацыянальная  літаратурная прэмія  ў намінацыі “Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства” была прысуджана  Івану Саверчанку за кнігу  “Магія слова. Беларускія пісьменнікі ХІІ–ХVII стагоддзяў: эсэ”.

Навіны бібліятэк

21 Вер 2020

Мінулы тыдзень у нашай краіне прайшоў пад эгідай правядзення агульнарэспубліканскага Дня бібліятэк. Насамрэч, бібліятэчная справа ў культурным кантэксце і пасёння застаецца важкай і патрэбнай.

Навіны бібліятэк

Аб пазнавальных выставах і навошта чытаць кнігі

21 Вер 2020

Кальцавыя калідоры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не толькі прастора для перамяшчэння па будынку, але яшчэ і пляцоўка для выстаў. Важныя даты, цікавыя падзеі – усё гэта знаходзіць адлюстраванне ў пазнавальных кніжных экспазіцыях. У праграме “Мінск і мінчане” тэлеканала СТБ распавялі пра самыя актуальныя ў верасні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

18 Вер 2020

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111