ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыты доступ да ведаў – падтрымка ўстойлівага прагрэсу
25+5 лепшых эстонскіх кніг – 2009

Праз бібліятэкі – да будучыні

Іншыя навіны

З 20 па 25 верасня пройдзе Х Міжнародная канферэнцыя “Праз бібліятэкі – да будучыні”.


Тэма 2010 года: “Здароўе, веды, прафесіяналізм – галоўныя элементы поспеху маладога чалавека: магчымасці бібліятэкі”. Мерапрыемства адбудзецца ў сталіцы ХХII Зімовых Алімпійскіх гульняў – горадзе Сочы.

Асноўнай мэтай канферэнцыі з’яўляецца выпрацоўка напрамкаў і механізмаў кансалідацыі бібліятэк і ўсіх зацікаўленых асоб па прасоўванні чытання ў маладзёжнае асяроддзе; вызначэнне месца інфармацыйных тэхналогій у далучэнні моладзі да чытання.

Больш падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі і ўмовах удзелу ў ёй прадстаўлена на сайце Краснадарскай краявой юнацкай бібліятэкі імя І.Ф. Варавы.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам