ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – у дапамогу навукова-практычнай медыцыне

Практычныя заняткі студэнтаў БДУКІ па анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”

Практычныя заняткі студэнтаў БДУКІ па анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”
Іншыя навіны

Асаблівасцю выкладання спецыяльных дысцыплін на кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці з’яўляецца іх практыка-арыентаваная накіраванасць і супрацоўніцтва з бібліятэкамі па ўсіх кірунках дзейнасці. Са з’яўленнем на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях” студэнты 4-га курса факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый у межах вучэбнай дысцыпліны “Бібліятэчны менеджмент” пад кіраўніцтвам прафесара Паўлавай С.А., 2-га курса факультэта завочнага навучання па дысцыпліне “Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства” і 2-га курса факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый па дысцыпліне “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя” пад кіраўніцтвам прафесара Саітавай В.І. далучыліся да азнаямлення з функцыяналам і платформеннымі рашэннямі гэтага рэсурсу, які не мае аналагаў у краіне.

Анлайн-энцыклапедыя – крыніца актуальнай і дакладнай інфармацыі аб вялікай культурнай спадчыне беларускага народу: вядомых асобах і значных падзеях у розных грамадскіх сферах за вялікі гістарычны перыяд. Праз адзіную кропку доступу збіраюцца і прадстаўляюцца карыстальнікам вялікія аб’ёмы інфармацыі: насычаныя фактаграфічныя даведкі аб асобах і падзеях; спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы; бібліяграфічныя спісы; візуальныя матэрыялы. Анлайн-энцыклапедыя прапануе інтуітыўна зразумелы і просты пошук. Як цікавы і карысны інструмент пошуку студэнты адзначылі “Каляндар”, які дазваляе праглядаць падзеі па датах календара, што важна ў планаванні работы бібліятэк, іншых устаноў галін культуры і адукацыі, органаў адміністрацыйнага кіравання. Паглыбіць вывучэнне асобы ці падзеі дазваляе пераход да электроннага каталога Нацыянальнай бібліятэкі, у якім акрамя метаданых рэсурсаў з фондаў бібліятэкі магчымы пошук па набытых бібліятэкай і па адкрытых у інтэрнэце навуковых электронных рэсурсах.

bhuki_ruszczyc.jpg

Студэнты адзначылі сучасны стыль інтэрфейса, які ўдала раскрывае функцыянал рэсурса, настройвае на пазітыўныя эмоцыі складам прапанаваных інструментаў пошуку, віджэтамі і колерамі візуальных элементаў. Ацаніўшы “Беларусь у асобах і падзеях” як дасягненне ў развіцці энцыклапедычных рэсурсаў у нашай краіне, студэнты заўважылі недахопы прыватнага характару, звесткі аб якіх перададзены ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. А студэнты-завочнікі звярнулі ўвагу на магчымасць удзельнічаць у фарміраванні кантэнту энцыклапедыі і прапанавалі фактаграфічныя запісы аб вядомых земляках. Папаўняць энцыклапедыю новай інфармацыяй запрашаем і даследчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Работа ў межах практыка-арыентаванага падыходу ў сістэме навучання дае ўяўленне аб выніковасці ўзаемадзеяння тэорыі і практыкі, дазваляе ацаніць тэарэтычную і практычную значнасць атрыманага вопыту і выступае крыніцай новых ведаў.

Крыніца: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам