ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Асоба. Прафесіянал. Чалавек
Зазірні ў “Алмаз” – апыніся за гранню звыклага!

Праходзіць апытанне аб вобразе сучаснай беларускай літаратуры

Праходзіць апытанне аб вобразе сучаснай беларускай літаратуры
Іншыя навіны

Напрыканцы прошлага года кампанія velcom запусціла праект MOVABOX, адна з задач якога – змяніць успрыманне сучаснай беларускай літаратуры.


За паўгода, што цягнецца праект, арганізаторы пазнаёмілі ўдзельнікаў з чатырма аўтарамі і іх творамі.

Незвычайнасць знаёмства заключалася ў тым, што чытачам прапаноўвалася па-іншаму зірнуць на кнігу, адчуць яе ў 3D-фармаце. Прайшоўшы тэст на сайце movabox.by і пакінуўшы свае кантакты, можно было прыняць удзел у розыгрышы незвычайнай скрыні з артэфактамі – прадметамі, якія важны для герояў кнігі і якія дапамагаюць лепш яе адчуць. Такім чынам арганізатары хацелі прадэманстраваць, што сучасная беларуская літаратура разнастайная і цікавая шырокаму колу чытачоў.

Праз паўгода velcom ладзіць новае апытанне сярод удзельнікаў праекта і ўсіх жадаючых падзяліцца сваім меркаваннем наконт вобразу счаснай літаратуры. Вынікі яго будуць прэзентаваны на фінальнай прэс-канферэнцыі MOVABOX напрыканцы красавіка, дзе стане вядома, ці змянілася ўяўленне аудыторыі аб сучасных беларускіх аўтарах і іх творах. Наогул за 6 месяцаў праекта ў ім прынялі ўдзел больш за 56 000 чалавек.

Адна з мэтаў сацыяльна-адукацыйнага праекта MOVABOX – прадэманстраваць, што беларускія аўтары ствараюць актуальныя, захапляльныя, глыбокія творы, цікавыя розным чытачам. Аўтарамі-ўдзельнікамі праекта сталі Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”, Альгерд Бахарэвіч з раманам “Дзеці Аліндаркі”, Віктар Жыбуль са зборнікам вершаў “Дзяцел і дупло” і Андрусь Горват з дзённікам “Радзіва «Прудок»”.

Крыніца: “Аргументы і факты” ў Беларусі

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам