ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Мінску выходзяць 2 шведскія кнігі з шыкоўнымі ілюстрацыямі
Сустрэча з адвакатам на тэму новай рэдакцыі жыллёвага кодэкса

Пра Пушкіна і “русафоба” Гілевіча

Пра Пушкіна і “русафоба” Гілевіча
Іншыя навіны

Толькі вялікі паэт у старасці, калі кнігі распрадаюць, будзе траціць сваю невялікую заначку на кнігі. На Пушкіна. На ажыццяўленне дзіцячай мары.

Зіма. Іду па вуліцы Карла Маркса. Каля авіякас заўважаю наперадзе высокую постаць пажылога чалавека ў старамодным балоневым плашчы ды інтэлігенцкім берэце такога ж сіняга колеру.

Хто бачыў Гілевіча, той пагодзіцца, што яго постаць – не каралеўскую, дык вялікакняжацкую – зблытаць ні з чыёй іншай немагчыма. Прывык чалавек трымаць спіну – куды там вашым балерынам!

Але цяпер з’явілася дзіўная сутуласць. Ніл Сымонавіч нясе ў руках нейкія пакеты, і ты разумееш, што цяжар жахлівы. Кніжнікі ведаюць, што цяжэйшая за цагліну толькі кніга.

І ў Ніла ў руках – пакеты з кнігамі.

Pushkin.jpg

Асобнік кнігі Пушкіна "Яўгеній Анегін"

Абганяю.

– Прабачце, Ніл Сымонавіч, дазвольце паднесці.

Ніл велічна, як і належыць чалавеку з імем найстаражытнейшай гістарычнай ракі свету, акідвае мяне позіркам. Хто я, ён ведае. Узважвае: дазволіць ці не? Паўза зацягваецца.

Hilevich.jpg

Ніл Гілевіч, архіўнае фота 2016 года

Урэшце працягвае адзін пакет:

– Калі ласка...

Ідзём моўчкі з ім да “Паліткнігі” – дома з мемарыяльнай дошкай у памяць пра Караткевіча. Не даходзім да прыступак, што вядуць у кнігарню, толькі да аркі.

– Дзякуй, – кажа. – Прыйшлі.

Яшчэ раз акідвае мяне позіркам і ідзе ў арку.

У 2005 годзе сустракаемся з ім на прыёме з нагоды Дня нямецкага адзінства, наладжанага амбасадай Нямеччыны. Мы размаўляем з Генадзем Бураўкіным, падыходзіць Ніл Сымонавіч. У яго добры настрой, келіх з шампанскім у руцэ, усмешка (я прывык бачыць яго пераважна пахмурным):

– Аляксандар... Забыўся на вашае імя па бацьку...

– Язэпавіч...

– I добра. Памятаеце, быў такі выпадак...

– Як жа, памятаю, Ніл Сымонавiч...

Гілевіч дабрадушна пераказвае тую нашу кароткую сустрэчу Бураўкіну.

– А вы ведаеце, што там былі за кнігі? Пушкін! Поўны збор твораў! Сямнаццаць тамоў! А яны мяне – і кіўнуў кудысьці ўбок, як зубр, адмахваючыся ад надакучлівага шчанюка, што імкнецца ўхапіць за шыю – яны мяне русафобам клічуць! Які я ім русафоб! Яны проста не рускія! Пушкiн – рускі! А яны – дурні! А дурань нацыянальнасці не мае!

P-Pushkin.jpg

Помнік Аляксандру Пушкіну ў Мінску, 20 студзеня 2020 года

І расказаў – проста там, з келіхам шампанскага, перагарадзіўшы выхад і Бураўкіну, і мне – пра тое, хто для яго ПУШКІН!

– Я з дзяцінства марыў мець поўнага Пушкіна. I не было магчымасці. То грошай не было, то кніг у кнігарні. А цяпер сябры падказалі з Масквы: ёсць! Я грошай назбіраў, каб Ніна Iванаўна не ведала, паслаў у Маскву. I атрымаў поўнага Пушкіна. Але ж цяжкія тамы... Памятаеце?

Вось вам і русафоб!

Не русафоб. Паэт. Толькі вялікі паэт у старасці, калі кнігі распрадаюць, будзе траціць сваю невялікую заначку на кнігі. На Пушкіна. На ажыццяўленне дзіцячай мары. І хмурым снежаньскім днём будзе несці гэты цяжкі груз сямнаццаці тамоў, дваццаці чатырох цаглін факсімільнага вялікага акадэмічнага Пушкіна дамоў, каб там перачытваць радкі чарнавікоў, недарасшыфраваныя даследчыкамі, атрымліваючы асалоду з таго, як геній шукаў дакладнае слова, а сам ён – стары Чытач-Паэт – сочыць за палётам яго думкі і вучыцца майстэрству ў гэтага генія, які назаўсёды застаўся для яго лёгкім і гарэзлівым – хлапчуком Пушкіным.

Аўтар публікацыі: Аляксандр Фядута.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны

Да 23 лютага гендырэктар бібліятэкі стаў госцем перадачы “Арсенал”

24 Лют 2020

У эфіры тэлеканала ВаенТБ генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адказаў на пытанні вядучага аб тым, як выглядае вайна ХХI стагоддзя, у чым прычына гістарычных супярэчнасцей і як знайсці ў зменлівай сістэме каардынатаў пункты апоры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Лют 2020

Усіх нас можна ўмоўна падзяліць на “чытачоў” і “гледачоў”. Звычайна тыя, хто спачатку прачытаў кнігу, рэдка бываюць задаволены экранізацыяй, маўляў, рэжысёр не передаў і паловы. А “глядач” кажа, што кнігі чытаць – час марнаваць: куды лепш паглядзець фільм. Прапаную параўнаць класічныя творы беларускай літаратуры з іх кінаверсіяй, каб усё ж такі зразумець, з чаго пачаць – з кнігі ці кінастужкі.

Навіны бібліятэк

Памiж iмпрэзай i шапiкам

22 Лют 2020

21 лютага мы адсвяткавалі Дзень роднай мовы. Некалi Вальтэр сказаў: “Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова i цэлага жыцця”.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

21 Лют 2020

20 лютага 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Непаўналетнія: захоўваем інтарэсы пры разводзе і падзеле маёмасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111