ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Алесь Суша стаў госцем “Клуба кніжных прафесараў”
Круглы стол, прысвечаны камплектаванню бібліятэчных фондаў

Пра многае добрае

Пра многае добрае
Іншыя навіны

На нястомнай культурнай пляцоўцы Мінска – у музеі гісторыі беларускай літаратуры – 23 красавіка прайшла чарговая творчая сустрэча ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, яна ж – чарговае прысвячэнне 120-годдзю Адама Бабарэкі і чарговая адкрытая лекцыя з ліку тых, што ўсё часцей прапануюцца інтэлектуальнай грамадскасці нашай сталіцы і з вялікай ахвотай ёю прымаюцца.

zybul.jpg

Трэба дадаць, што не апошняе гэта мерапрыемства нават у межах святкавання юбілею Бабарэкі: яшчэ адна адкрытая лекцыя пройдзе 30 кастрычніка на той жа пляцоўцы. Аўтар гэтай і наступнай – Віктар Жыбуль, архівіст, даследчык, укладальнік двухтамовага Збора твораў пісьменніка і крытыка.

“Крытык на першым месцы”, – сказаў ён у самым пачатку лекцыі. А ў якасці “матэрыяльнага” доказу прадэманстраваў абодва тамы – тоўсты першы, з літаратурна-крытычнымі працамі, і добра танчэйшы другі, у які ўвайшло “усё астатняе”. Нельга не адзначыць, што лекцыю ўжо ад гэтага эпізода і далей, да самага яе завяршэння досыць часта прасякаў добры гумар. Спадарожнік усялякага па-сапраўднаму вартага дзейства, прыналежнасць кожнага прамоўцы, упэўненага ў сваёй кампетэнтнасці, ён прабіваўся і з радкоў самога Бабарэкі, якія даволі працяглымі порцыямі цытаваліся (і вельмі добра, што так), і скрозь сур’ёзны, грунтоўны, аналітычны расповед, што прымушала не толькі ўсміхацца, але і смяяцца, пры гэтым ні на градус не зніжаючы вартасці лекцыі, а толькі робячы яе яшчэ больш жывой – хоць і без таго яна не была б сумнай.

Факты з жыцця, эпізоды ранняй і спелай творчасці – апавяданняў, вершаў, артыкулаў, канстатацыі наватарства ў крытыцы і параўнанне Бабарэкі з Бялінскім на фоне нашых 1920-х з іх рухам беларусізацыі, згадкі пра спалучэнне ў тэкстах філасофіі і літаратуразнаўства, прозы і філасофіі, “нават прозы і літаратуразнаўства” (“Адзін з тэкстаў-разваг пра Язэпа Пушчу пабудаваны ў Бабарэкі як казка, у алегорыях”), пра тое, як у творчасці Бабарэкі адбілася “імкненне літаратараў яго часу стылізаваць адзін літаратурны жанр пад іншы” (“асабліва жанр паслання, калі празаічны або вершаваны твор пісаўся як ліст да кагосьці”), пра самаіронію ў сачыненнях Бабарэкі-крытыка (праяўленую часам таксама праз стылізацыю, якой зачытваўся лектар і заслухвалася аудыторыя), меркаванні накот таго і гэтага, дэманстрацыя “рукі” Бабарэкі ў нататніках і рукапісе “Супраць ветру”, прагляд фотаздымкаў сяброў і паплечнікаў Бабарэкі (“і адначасова герояў яго літаратурна-крытычных прац”) з падрабязнымі тлумачэннямі, хто зняты, калі і пры якіх акалічнасцях і чаму, напрыклад, Тодар Кляшторны ўвесь час выглядае незадаволеным (“успаміналі, што ён ніколі не ўсміхаўся, глядзеў кудысьці скрозь усіх”), а Максім Лужанін на кожным здымку як Маякоўскі (“а ён пэўны час імкнуўся быць падобным да Маякоўскага, і ў творчасці, і вонкава, і не толькі стрыжку такую рабіў, але і ў кадр стараўся трапіць у ракурсе, падобным на той, што на здымку Маякоўскага працы Родчанкі”)…

studenty_0.jpg

Да жывасці і дасціпнасці, якімі чытач гэтай зацемкі, не прысутны на лекцыі, ужо, трэба думаць, паспеў натхніцца, каб старацца трапіць хаця б на наступную, варта далучыць яшчэ і такую ўхвальную для лекцый акалічнасць як інфармацыйная лабільнасць – калі аўдыторыя можа запраста на змест наступных лекцый уплываць сваімі пытаннямі і пажаданнямі. Іншымі словамі, застаецца толькі падзякаваць Віктару Жыбулю і працягваць сачыць за раскладам мерапрыемстваў праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ды кожны раз планаваць наведаць іх у музеі гісторыі беларускай літаратуры.

P.S. Дарэчы, на гэтыя мерапрыемствы студэнцкая моладзь прыходзіць амаль заўсёды, што сведчыць пра многае тое добрае, што чакае літаратурны працэс і ўсіх нас.

Аўтар публікацыі: Святлана Воцінава, "Маладосць"

Крыніца: "Звязда"


Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам