Двухметровы помнік класіку беларускай літаратуры У. Караткевічу будзе пастаўлены ў Кіеве на вуліцы М. Кацюбінскага.
Манумент ужо гатовы і адпраўлены ва ўкраінскую сталіцу.
Над бронзавым помнікам на працягу года працавалі два беларускія скульптары – Алег Варвашэня і Канстанцін Селіханаў. Гэтыя майстры выйгралі конкурс на стварэнне помніка, які праводзіла Міністэрства культуры Беларусі.
Як расказаў Алег Варвашеня, манумент уяўляе сабой постаць Караткевіча, які трымае рукі ў кішэнях паліто. На галаве яго красуецца берэт. Уладзімір Караткевіч стаіць на фоне разгорнутай кнігі, адну яе старонку ўпрыгожваюць вершы класіка на беларускай і ўкраінскай мовах. Вышыня постаці Караткевіча – 2,3 м, вышыня кнігі – каля 3,4 м. Плануецца, што помнік будзе ўсталяваны да канца снежня бягучага года на вуліцы М. Кацюбінскага (Шаўчэнкаўскі раён), недалёка ад Пасольства Беларусі ва Украіне. У лістападзе мінулага года ў Кіеве адбылася закладка памятнага каменя на месцы ўзвядзення манумента.
Уладзімір Караткевіч, якому ў 2010 г. споўнілася б 80 гадоў, стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. За раман “Чорны замак Альшанскi” ён удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. У. Караткевіч з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Саюза пісьменнікаў БССР за раман “Нельга забыць”, узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. За майстэрства напісання і глыбіню праграмнымі для вывучэння ў школе сталі “Каласы пад сярпом тваiм”, “Дзiкае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гароднi”, “Сiвая легенда”. Шматлікія творы Уладзіміра Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.
З Кіевам Уладзіміра Караткевіча звязвала многае: ён скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў у адной з украінскіх школ, а таксама добра ведаў украінскую літаратуру і быў знаёмы з шэрагам літаратараў.
Чытайце таксама:
- Музычны вечар у філармоніі “Быў. Ёсць. Будзе”
- “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”
- Орша святкуе юбілей Уладзіміра Караткевіча
- Уладзіміру Караткевічу прысвячаецца
- Уладзімір Караткевіч – на экране
- У Таліне з’явілася бібліятэка імя У. Караткевіча
- У Кіеве адкрыюць помнік Караткевічу
- Рыхтуецца 25-томнік Караткевіча
- У Мінску ўзвядуць помнік Уладзіміру Караткевічу
- Распрацаваны план мерапрыемстваў да 80-гадовага юбілею У. Караткевіча
- Аповесць Караткевіча стане операй і выйдзе ва ўнікальным выданні
- Конкурс на стварэнне помніка Караткевічу ў Кіеве
- Вуліца імя Уладзіміра Караткевіча з’явіцца ў Рагачове
- У Калінінградзе чытаюць Быкава, Караткевіча і беларускія казкі
- Памяць пра Караткевіча будзе ўвекавечана пад кіеўскімі каштанамі
- Мінскія сувораўцы чытаюць Быкава і Караткевіча
- У «Акадэмкнізе» – галасы У. Караткевіча, Л. Геніюш і Р. Барадуліна