ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Ранішнік “Навагоднія прыгоды”
Асіповіцкія краязнаўчыя чытанні

Плануецца маштабны конкурс для маладых літаратараў

Плануецца маштабны конкурс для маладых літаратараў
Іншыя навіны

У Мінску прайшло пашыранае пасяджэнне праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанае 10-годдзю гэтага творчага аб’яднання.


Мерапрыемства стала добрай нагодай пагаварыць аб надзённых праблемах сучаснай літаратуры і аб ролі пісьменнікаў у грамадстве.

А яна, гэта роля, павінна стаць больш прыкметнай. Такую думку выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, які прысутнічаў на мерапрыемстве і зачытаў віншаванне Прэзідэнта з нагоды 10-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі.

«Пісьменнікі – гэта не проста людзі, якія пішуць. Гэта людзі думаючыя, запатрабаваныя. Таму трэба надаць асаблівую ўвагу, каб была выбудавана канструктыўная работа, узаемадзеянне пісьменнікаў і грамадства», – сказаў Ігар Бузоўскі.

«Ад пісьменнікаў у многім залежыць духоўна-маральны, культурны складнік. Іх дзейнасць мае каласальнае значэнне, а роля будзе толькі павялічвацца, – лічыць ён. – Асабліва з улікам таго, што наступны год, калі прапанову падтрымаюць, стане Годам культуры ў Беларусі».

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец абазначыў тэму росту і развіцця маладых літаратараў. Ён расказаў, што СПБ заснаваў стыпендыю для маладых аўтараў, невялікімі тыражамі выдаюцца творы маладых талентаў. «Калі пачынаючы літаратар трымае ў руках першую кнігу са сваімі вершамі, якое пачуццё гонару і ўдзячнасці ён адчувае. Гэта трэба падтрымліваць, – перакананы Мікалай Чаргінец. – Навучыць пісаць нельга, але падтрымліваць, прапагандаваць, рухаць наперад маладых неабходна».

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч паведаміла, што плануецца арганізаваць маштабны конкурс для маладых літаратараў. «Міністэрства інфармацыі сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі ініцыявалі Нацыянальную літаратурную прэмію. Лічу вельмі важным арганізаваць у краіне паўнацэнны маштабны конкурс для маладых літаратараў. Мы можам аб’яднаць намаганні, не толькі выяўляць таленавітых, але і дапамагаць устаць ім на крыло», – сказала міністр.

Адным з мерапрыемстваў на 23-й Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адбудзецца 10–14 лютага, стане работа сімпозіума маладых літаратараў.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, сёлета больш як Br20 млрд дзяржава змагла накіраваць на падтрымку выдання кніг таленавітых аўтараў. Акрамя перавыдання класікаў беларускай літаратуры, штогод 10–12 кніг сучасных пісьменнікаў выдаюцца і пастаўляюцца ў публічныя бібліятэкі.

Адной з галоўных сумесных задач Лілія Ананіч лічыць выхаванне ў грамадстве не толькі павагі да кнігі, але развіццё патрэбы ў яе чытанні. І важна выпрацоўваць новыя падыходы ў рэалізацыі гэтай задачы, улічваць, што сёння кніга мае не толькі папяровую форму, але і электронную.

Кіраўнік Мінінфарма таксама падкрэсліла, што беларуская кніга годна прадстаўлена і на міжнародных выставах, і на іншых міжнародных пляцоўках. У прыватнасці, яна адзначыла актыўную работу беларускіх пісьменнікаў на Дні культуры Беларусі ў Туркменістане.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Новае краязнаўчае электроннае выданне бібліятэкі

22 Вер 2020

Выйшаў у свет чарговы кампакт-дыск з шэрагу электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія знаёмяць з інфармацыйнай спадчынай розных мясцін Беларусі, іх гісторыяй і культурнымі здабыткамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Вер 2020

Сёлета Нацыянальная  літаратурная прэмія  ў намінацыі “Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства” была прысуджана  Івану Саверчанку за кнігу  “Магія слова. Беларускія пісьменнікі ХІІ–ХVII стагоддзяў: эсэ”.

Навіны бібліятэк

21 Вер 2020

Мінулы тыдзень у нашай краіне прайшоў пад эгідай правядзення агульнарэспубліканскага Дня бібліятэк. Насамрэч, бібліятэчная справа ў культурным кантэксце і пасёння застаецца важкай і патрэбнай.

Навіны бібліятэк

Аб пазнавальных выставах і навошта чытаць кнігі

21 Вер 2020

Кальцавыя калідоры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не толькі прастора для перамяшчэння па будынку, але яшчэ і пляцоўка для выстаў. Важныя даты, цікавыя падзеі – усё гэта знаходзіць адлюстраванне ў пазнавальных кніжных экспазіцыях. У праграме “Мінск і мінчане” тэлеканала СТБ распавялі пра самыя актуальныя ў верасні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

18 Вер 2020

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111