ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Візіт малайзійскай парламенцкай дэлегацыі
Караткевіча ўвасобілі ў дрэве

Пілотны выпуск “Бярозкі” – ужо хутка!

Пілотны выпуск “Бярозкі” – ужо хутка!
Іншыя навіны

Са студзеня 2015 года плануецца выпуск часопіса “Бярозка” як самастойнага выдання ў адноўленай версіі.


Паводле распрацаванай канцэпцыі… выданне набывае характар… Лепш не так. Часопіс “Бярозка” ствараецца не толькі для тых, хто сябруе з мастацкім словам і марыць зрабіцца пісьменнікам. “Бярозка” – для кожнага. Яна вучыць (нават таму, як чытаць белліт, каб падабалася, уяўляеш?) і забаўляе (цікавосткамі рознымі, “Гатавальняй” таксама…), знаёміць з равеснікамі (тымі, хто нечага ўжо дасягнуў) і арыгінальнымі жыццёвымі праявамі (тыпу супермесяца ці белых варон), папулярызуе самыя розныя галіны навукі і дапамагае вырашаць падлеткавыя праблемы. Інакш кажучы, дазваляе праводзіць час займальна і з карысцю.

Аб’ём выдання – 48 старонак (не так і шмат: па 1,54838709677419354 старонкі чытання на дзень, калі расцягваць на цэлы месяц).

Каляровае.

І ў гэтым месяцы спецыяльна да Дня беларускага пісьменства выйдзе “пілотны” нумар. Пагартаць яго можна будзе або ў “Маладосці”, або на яе сайце. Літаральна пагартаць. Абяцаем.

Дарэчы, калі ты школьнік або настаўнік, то падпіска для цябе льготная – арыентуйся на індэкс 748794.

Сябры, сустрэнемся?

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам