ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Хто ўваходзіў у літаратурную багему пачатку 1930-х гадоў
Бібліятэка чакае гасцей II Еўрапейскіх гульняў

Гісторыя адной асобы

Гісторыя адной асобы
Іншыя навіны

У 11 намінацыях XVІ Міжнароднага конкурсу краін – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Мастацтва кнігі» беларускія выданні занялі восем першых, адно другое і адно трэцяе месца. Дзевяць кніг удастоены спецыяльных дыпломаў.

Гран-пры конкурсу атрымаў праект выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» – персанальная энцыклапедыя «Янка Купала». Трохтомнае выданне падрыхтавана ў год святкавання 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. У агульнай складанасці над ёй працавалі больш за тысячу даследчыкаў, літаратуразнаўцаў і супрацоўнікаў выдавецтва. А кожны яе том складаецца з больш чым 400 старонак. У энцыклапедыі аналізуюцца ўсе творы Янкі Купалы, апісваюцца ўмовы іх падрыхтоўкі і гэтак далей. Жыццё і творчасць Янкі Купалы ад а да я – прыкладна так можна апісаць гэта выданне.

– Такога маштабнага праекта, які быў бы прысвечаны адной асобе, у гісторыі нашага кнігавыдання яшчэ не было, – удакладняе дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч.

Энцыклапедыя «Янка Купала» – вялікі падарунак не толькі для беларусаў. Гэта значны інтэрнацыянальны праект, у якім распавядаецца аб краінах і гарадах, якія наведаў паэт, распавядаецца аб прадстаўніках замежжа, звязаных з творчасцю паэта, у прыватнасці, аб перакладчыках твораў Янкі Купалы на рускую, казахскую, грузінскую, балгарскую, татарскую і іншыя мовы.

Аўтар публікацыі: Людміла Мінкевіч.

Крыніца: СБ. Беларусь сегодня

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам