ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Рукапісы, рэдкія фотаздымкі, дзённікавыя запісы
Прэзентацыя кнігі “Францыск Скарына на мовах народаў свету”

Пашпарт для Паўлінкі

Пашпарт для Паўлінкі
Іншыя навіны

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Янкі Купалы прэзентаваў каталог “Афішы да спектакля «Паўлінка» па аднайменнай п’есе Янкі Купалы”.


– Праца над каталогам вялася з 2011 года, – распавяла ўкладальніца Лізавета Еліневіч. – Распачаў яе Дзяніс Рашчынскі. Ён правёў першасны адбор афіш, іх атрыбуцыю і сістэматызацыю. Я ж займалася інфармацыйным насычэннем каталога, шукала артыкулы і ўспаміны, якія дапасоўваліся б да афіш. У фондах музея захоўваюцца публікацыі, ад пачатку ХХ стагоддзя да сучасных, звязаныя з Янкам Купалам. Яны надзвычай цікавыя.

У 1970-я гады, напрыклад, амаль не пісалі пра “Паўлінку”. А ў 2013-м, зразумела, было вельмі шмат матэрыялаў, як і ў 1913-м – годзе прэм’еры спектакля. Некаторыя артыкулы сёння падаюцца смешнымі. Іншыя прасякнутыя такой душэўнасцю, пяшчотай, што іх немагчыма было не прывесці ў каталогу. Мне здаецца, якраз гэтыя артыкулы і стварылі дух каталога, зрабіўшы яго не проста пералікам афіш за 100 гадоў.

Сапраўды, каталог – выданне ўнікальнае: тут адлюстравана сувязь паміж жыццём і творчасцю Янкі Купалы і развіццём Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. І СМІ, і купалаўцы ўжо не раз адзначалі, што спектакль “Паўлінка” ў пэўным сэнсе рэкордны: нідзе ў свеце пастаноўка не жыве на адной сцэне больш за 70 гадоў. Каталог закранае дзейнасць не толькі Купалаўскага тэатра, але і Беларускага Акадэмічнага музычнага тэатра, дзе пэўны час ішла аперэта “Паўлінка”, шэрагу іншых тэатральных гурткоў і пад. Тут змешчана 39 афіш з усяго свету на розных мовах. Яны суправаджаюцца вытрымкамі з рэцэнзій, урыўкамі з успамінаў, здымкамі акцёраў у ролях са спектакля, выявамі тэатральных праграм. І кожная – не толькі крыніца інфармацыі, але і дакумент часу, а ў асобных выпадках – твор мастацтва. Так, на вокладцы каталога змешчаная афіша 1987 года мастака Уладзіміра Крукоўскага, якая захоўваецца ў фондах музея.

На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі Купалаўскага тэатра – мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін, загадчык літаратурна-драматычнай часткі Вольга Бабкова, актрыса Ала Долгая, якая выконвала ролю Паўлінкі цягам 18 гадоў, і іншыя акцёры; Беларускі Акадэмічны музычны тэатр прадстаўляла начальнік службы маркетынгу Вольга Гудожнікава. Прафесійны погляд на каталог выказала Вераніка Ярмалінская, аўтар рэцэнзіі на выданне, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства.

Аўтар публікацыі: Наста Грышчук.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам