ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прыме Астана...
Свет духоўнай музыкі

Папулярная кніга Арлова і Герасімовіча пра ВКЛ выйшла на англійскай мове

Папулярная кніга Арлова і Герасімовіча пра ВКЛ выйшла на англійскай мове
Іншыя навіны

Кніга Уладзіміра Арлова і Дзмітрыя Герасімовіча “Belarus.The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania” ў перакладзе на англійскую мову вядомага брытанскага беларусіста Джыма Дынглі (Jim Dingley) з’явілася з друку ў Вільні пад грыфам выдавецтва Technalohija.

У арыгінале кніга “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае” выйшла шэсць гадоў таму і мела вялікі поспех не толькі ў Беларусі. Яна прысвечана найцікавейшай эпосе беларускай мінуўшчыны – часам Вялікага Княства Літоўскага, якое сваёй гістарычнай радзімай лічаць не толькі беларусы і літоўцы, але і ўкраінцы, а таксама беларускія татары і яўрэі-літвакі.

arlou1.jpg

Беларускія землі адыгрывалі ў ВКЛ вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай. Менавіта таму кніга мае на мэце расказаць найперш пра дзяржаватворчую ролю беларусаў у гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве і дае англамоўнаму чытачу магчымасць даведацца пра гісторыю ВКЛ з беларускага боку.

“Belarus.The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania” – займальны і даступны расповед пра палітыку і гаспадарку, жыццё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненні “літвінаў” у “Літве”. Гэтыя назвы на працягу некалькіх стагоддзяў былі назвамі беларусаў і Беларусі, гісторыя якой разглядаецца ў кнізе як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.

Паводле Уладзіміра Арлова, “гэта кніга пра тое, што беларусы гістарычна, ментальна – еўрапейскі народ. У нас еўрапейская гісторыя, і гэта пропуск у нашу еўрапейскую будучыню”.

Пад маляўнічай вокладкай “Belarus.The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania” – каля 400 старонак гісторыі і прыкладна 2 тысячы ілюстрацый. Аздабленне выдання – заслуга мастака Дзмітрыя Герасімовіча. Для ілюстравання кнігі выкарыстаны мноства дакументаў, старых карт, летапісных мініяцюр і сярэднявечных гравюр, у тым ліку ўнікальныя ілюстрацыі з прыватных калекцый Аўстрыі, Германіі, Польшчы і Літвы.

Гэта сапраўдны даведнік па часах ВКЛ і не толькі. Аўтары вырашылі не абмяжоўвацца храналагічнымі межамі існавання ВКЛ: кніга пачынаецца матэрыяламі пра суіснаванне балтаў і славян на беларускіх землях, а завяршаецца аповедам пра сённяшняе жыццё беларусаў у Літве.

“Belarus.The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania” – у пэўным сэнсе працяг першай гістарычнай англамоўнай кнігі Арлова і Герасімовіча, “This Country Called Belarus”, якая выйшла ў 2013 годзе накладам 3000 экзэмпляраў і знайшла ў свеце шмат удзячных чытачоў.

Крыніца: Новы час


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам