ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Падарожжа па “алмазу” для юных чытачоў з Андрэеўшчыны
Музей для дваіх

Памёр беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Васіль Якавенка

Памёр беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Васіль Якавенка
Іншыя навіны

22 студзеня на 82-м годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч Васіль Якавенка.

Васіль Цімафеевіч Якавенка нарадзіўся 5 мая 1936 года ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1956 годзе скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці геолаг. У 1956–1958 гадах служыў у Савецкай Арміі. Працаваў майстрам, тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё. У 1966 годзе завочна скончыў БДУ. У 1972–1977 гадах працаваў рэдактарам ​​аддзела навукі і мастацтва, аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса “Полымя”. З 1977 года – член Саюза пісьменнікаў БССР і СССР. У 1977–1978 гадах – сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. З 1990 года – прэзідэнт Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза "Чарнобыль".

Нямала сіл і энергіі пісьменнік аддаў раскрыццю рэалій пры асвятленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. У апошнія гады, будучы каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці”, Васіль Якавенка засяродзіў сваю ўвагу на раскрыцці невядомых старонак сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, “знайшоў” свайго дзеда Васіля, селяніна, арыштаванага і расстралянага ў 1938 годзе ў Мазыры, рэдагаваў грамадскі штомесячны бюлетэнь “Рэха ГУЛАГу” (2007). Затым, абапіраючыся на вядомых беларускіх навукоўцаў і творчую інтэлігенцыю, правёў шырокамаштабныя акцыі за адраджэнне і развіццё беларускай мовы (у 2009 і 2011 гадах).

Васіль Якавенка вядомы як аўтар гістарычнага рамана “Надлом”, трылогіі “Пакутны век”, кніг “Крушэнне на ростані”, “Другой зямлі не будзе”, “Прывіды Шанхаю над Свіслаччу”, а таксама многіх іншых.

Крыніца: Naviny.by

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім пісьменніка.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам