ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
22 лютага 1945 года. 77 дзён да Перамогі
Дзень роднай мовы ў бібліятэцы

Памiж iмпрэзай i шапiкам

Памiж iмпрэзай i шапiкам
Іншыя навіны

21 лютага мы адсвяткавалі Дзень роднай мовы. Некалi Вальтэр сказаў: “Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова i цэлага жыцця”.

Мова – жывая стыхiя, якая ўвесь час мяняецца. Яна сама вырашае, што прыняць, што адкiнуць. Напрыклад, адкрываем “Падручны расiйска-крыўскi (беларускi) слоўнiк” Вацлава Ластоўскага, выдадзены ў 1924 годзе. “Отутюжить” – “адпеглiць”, “отчим” – “бацюк”, “рябь на воде” – “таласа”, “чашка” – “чаўхра, чаўхiрка”. Не прыжылiся гэтыя словы, знiклi… Зрэшты, i рускiя адпаведнiкi з гэтага слоўнiка далёка не ўсе засталiся ва ўжытку: “челпан”, “ховря”, “хамовник”, “хисать”, “удресвить”, “рясный”. Цi шмат знаўцаў рускай мовы сёння адкажуць, што гэта?

Словы змагаюцца за выжыванне. Колькi было спрэчак пра выраз “маеш рацыю”, то бок “ты прав”. Нават анекдоты хадзiлi: старшыня калгаса выклiкаў мiлiцыю на пiсьменнiкаў, якiя паўтаралi “маеш рацыю, маеш рацыю”, бо вырашыў, што шпiёны. А выраз прыжыўся.

Вашай увазе – дзесяць беларускiх слоў, якiя прыжылiся параўнаўча нядаўна, вядомыя не ўсiм, але маюць перспектыву на ўвесьчасную прапiску.

Iмпрэза

Слова пачало ўжывацца ў 1990-х. Доктар фiлалагiчных навук Уладзiмiр Кулiковiч расказвае: “Радзiма яго – Iталiя, дзе impresa – пачынанне, намер, задума, справа. Як сведчыць польскi этымолаг (даследчык паходжання слоў) Ф.Слаўскi, у ХVIII ст. яно прыйшло ў польскую мову i за час функцыянавання адаптавалася, павялiчыла свой семантычны аб’ём: польскае impreza – пачынанне, задума, урачыстасць, вiдовiшча, забава, мерапрыемства, падзея. Сёння слова мае шырокi сэнс: акцыя, баль, банкет, вечарына, вiдовiшча, выстава, канцэрт, мерапрыемства, падзея, сустрэча, урачыстасць, шоу”.

Сецiва

Гэтая беларуская назва iнтэрнэту замацавалася не адразу. Рускi адпаведнiк – “сеть”, але ў беларускай мове i гэтае слова, i слова “сетка” перакладаюцца аднолькава: “сетка”. Гучыць не надта важка, з памяншальным суфiксам, вось i з’явiлася форма “сецiва” – па тым жа прынцыпе, што “сочыва” i “марозiва”.

Падабайка

Падабайка.jpg

Ва ўсiм свеце значкi, якiмi пазначаюць сваё ўхвальнае стаўленне да нейкага допiсу ў сецiве, называюць “лайкi” (ад англiйскага “падабацца”). Апошнiм часам з’явiўся беларускi аналаг лайка: “падабайка”, “цiснуць падабайку”.

Iмбрык

Імбрык.jpg

Прыйшло з польскай мовы, а туды яно трапiла з турэцкай. Напачатку пад iм разумелi чайнiк для заваркi. Цяпер iмбрыкам часта называюць чайнiк увогуле, а чайнiк для заваркi – “iмбрычак”. Патрэба ў новым слове зразумелая, бо слова “чай” беларускай мове не ўласцiва.

Заўзець, заўзятар

I яшчэ адна лiнгвiстычная праблема вырашылася – са словам “балельшчык”. Справа ў тым, што рускае “болезнь”, ад якога яно паходзiць, на беларускай мове гучыць як “хвароба”. А “хваробнiк”, “хварэць за кагосьцi” – гэта ўжо недарэчна. I ў 1980-х паэты Алесь Разанаў i Алег Бембель прапанавалi такi варыянт: “заўзятар” i “заўзець”.

Лесік-заўзятар.jpg

Прышпiльна

Беларускi адпаведнiк рускаму “прикольно”. Утварылi ад слова “шпiлька”, якая i па-руску “шпилька”. А вось як сказаць па-беларуску “прикол”, адзiнага меркавання пакуль няма.

Тэлiць

Яшчэ адна спроба перадаць сэнс словазлучэння “звонить по телефону”. Доўгi час ужывалi каструбаватае “тэлефанаваць”. Але размоўная мова патрабуе спрашчэнняў, як хваля абкачвае каменьчыкi рознай формы да гладкасцi. Таму i ўзнiкла “тэлiць”.

Тэліць.jpg

Бракуе

Мае значэнне “не хапае”. Падобна, што прыйшло з польскай мовы, дзе ёсць i “бракуе”, i слова “брак” (brak) у сэнсе “недахоп чагосьцi”.

Рыхтык

Сакавiтае слоўца, якое набыло другое жыццё. Азначае “дакладна так”, “правiльна” альбо “вельмi падобны”, “точь-в-точь”. Этымалагiчны слоўнiк сведчыць, што слова ў беларускую мову ўвайшло праз iдыш ад нямецкага rychtyg, што азначае “правiльны, патрэбны, сапраўдны”.

Шапiк

Слова, якое замянiла сабою “кiёск”, вельмi спадабалася беларусам: утульнае, смешнае, нагадвае пра шапку-дах. Цяпер часта можна пачуць пра “газетны шапiк” цi “прыдарожны шапiк”.

Шапік.jpg
Антон Іваноўскі "Зорная ноч у краіне ОЗ"

Няхай гэтыя прыгожыя словы стануць актыўнымі ў вашым лексіконе!

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.
Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мой чытацкі спіс: навошта ім дзяліцца і ў чым наогул сэнс

28 Ліп 2021

У эпоху Інтэрнэту ўсё наша жыццё навідавоку. Фотаздымкі з паездак, душэўныя пасты ў сацсетках, нататкі пра хобі і любімыя фільмы хутка становяцца здабыткам грамадскасці – і нават чытанне. Што прымушае нас весці свае чытацкія дзённікі? Пахвальба, жаданне самасцвердзіцца ці проста прага да самавыяўлення? Давайце разбірацца – у спісах, кнігах і саміх сабе.

Аўтарскі погляд

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

23 Ліп 2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Садовае чараўніцтва: як Сесіль Мэры Баркер і кветкавыя феі змянілі кніжную ілюстрацыю

23 Ліп 2021

Вы калі-небудзь звярталі ўвагу, якія добрыя ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах? Яны лёгкія, пяшчотныя, прыемныя воку і сэрцу – адно задавальненне... Праўда, мы зусім не ўспрымаем іх усур'ёз. У рэшце рэшт, гэта ж для дзяцей, а значыць, там шмат спрашчэнняў, умоўнасцей і зусім ніякай сур'ёзнасці, так? А вось і не. Кніжная ілюстрацыя можа быць сур'ёзнай, дакладнай і нават цалкам навуковай – не губляючы пры гэтым свайго чараўніцтва. Сёння мы пагаворым пра Сесіль Мэры Баркер, сапраўдную каралеву кветкавых фей, і пра батанічную ілюстрацыю.

Аўтарскі погляд

23 Ліп 2021

Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз – пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас – па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку…

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам