ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Перадача ў дар кніг
Наша зямля – наша багацце!

Паход аўтографаў у Год кнігі

Паход аўтографаў у Год кнігі
Іншыя навіны

Не заўсёды аўтографы пачыналіся абавязковым словам “Дарагому...” ці “Паважанаму...”.


Пра гэта расказае беларускі паэт Сяргей Панізнік.

– У 1960 годзе я, навучэнец Магілёўскага медыцынскага вучылішча, а яшчэ і наведвальнік літаб'яднання пад апекаю Аляксея Пысіна, асмеліўся пры сустрэчы з пісьменнікамі напрасіцца на аўтограф. На танюсенькіх кніжачках Максіма Лужаніна, Янкі Брыля, Янкі Скрыгана, Васіля Матэвушава атрымаў першыя дароўныя надпісы.

Пры шчырых стасунках з творцамі, пры ўзаемнай сімпатыі і добрасуседстве заставаліся арыгінальныя надпісы – своеасаблівыя характарыстыкі натхнёным асобам, часта і ў вершаванай форме.

Напышлівых слоў не спатрэбілася Уладзіміру Караткевічу для аўтографа на кнізе “Вока тайфуна”. Дануту Бічэль-Загнетаву фатаграфаваў у Маскве з Паўлінай Мядзёлкай, у Гародні – з Васілём Быкавым, у Гудзевічах – з Алесем Белакозам, у Вільні – з Зоськай Верас,... Пісаў вершы-прысвячэнні і для яе, і для Ніны Мацяш. А згадваецца пра гэта для таго, каб выказаць адно пажаданне. Вось выйшлі калісьці зборнікі эпіграм, эпітафій і яшчэ розныя тэматычныя выданні. А хто возьмецца за выданне кнігі аўтографаў нашых пісьменнікаў, дароўных надпісаў творцаў розных пакаленняў? Гэтакіх сведчанняў асаблівага жанру эпісталярыя сабралася ў мяне больш за сотню.

Вось прывезеная з В'етнама ў 1988 годзе кніга У. Караткевіча з аўтографам паэта Ле Чонг Шама. Ёсць у мяне і пераклад верша в’етнамскага творцы, прысвечанага Караткевічу. А калі хтосьці будзе гаварыць пра Уладзіміра Конана з нагоды гадавіны развітання з ім, то няхай гляне на яго аўтограф. Калі ўгледзецца ў почырк, згадваюцца і аблічча чалавека, і тэмбр яго голасу, і яго ўсмешка прабіваецца праз наплывы гадоў...

Вось і новы аўтограф Івана Антонавіча – праз 40 з лішкам гадоў ад першага. І ніякага прамежку ў вечнасці.

А на зборніку Анатоля Сыса “Пан Лес” засвяціліся подпісы многіх сяброў Анатоля – у дзень развітання з ім. Выцвітаюць кветкі на магілах, а вось пакінутыя ПРЫТУЛЕННІ хочацца захаваць.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам