ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для забеспячэння навуковай, адукацыйнай і інавацыйнай дзейнасці
Наіўна. Супер: размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу

Паэзія жыцця

Паэзія жыцця
Іншыя навіны

Прэмію Астрыд Ліндгрэн атрымала амерыканская дзіцячая пісьменніца.

Узнагарода памяці “маці” Карлсана і Пэпі Доўгайпанчохі з’яўляецца найбуйнейшай у свеце ў галіне дзіцячай літаратуры. На гэтую прэмію могуць намінавацца пісьменнікі і ілюстратары, чые працы адлюстроўваюць дух Астрыд Ліндгрэн. Прызавы фонд складае 5 мільёнаў шведскіх крон (каля 500 тысяч еўра). Сёлета на ўзнагароду прэтэндавалі 235 аўтараў з 60 краін.

Найбольш вартай прэстыжнай прэміі палічылі 55-гадовую амерыканскую пісьменніцу Жаклін Вудсан. Яна напісала больш за трыццаць кніг для дзяцей і падлеткаў. Найбольш вядомы твор – аўтабіяграфічны раман у вершах Brown Girl Dreaming (2014). “Жаклін Вудсан знаёміць нас з маладымі людзьмі, якія змагаюцца за тое, каб знайсці сваё месца ў жыцці. Мовай простай, як святло і паветра, яна распавядае гісторыі, якія адрозніваюцца багаццем і глыбінёй пачуццяў. Жаклін Вудсан удаецца знайсці ўнікальную паэтычную ноту ў паўсядзённай рэальнасці, падзеленую паміж смуткам і надзеяй”, – патлумачыла свой выбар журы.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам