ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Славім вялікі подзвіг
Бібліятэка на Дошцы гонару Першамайскага раёна

Паэзія маладых

Паэзія маладых
Іншыя навіны

9 красавіка ў 5-й гарадской бібліятэцы ў межах Года моладзі адбылося адкрыццё фестывалю “Паэзія маладых”.


Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік Міхась Пазнякоў прадставіў кожнага маладога паэта, расказаў, лаўрэатамі якіх прэмій і конкурсаў яны з`яўляюцца, на старонках якіх беларускіх перыядычных выданняў друкуюцца, якія кнігі паэзіі выйшлі ў серыях “Мінскія маладыя галасы” і “Маладая паэзія Беларусі”.

З моладдзю навучальных устаноў Мінска, фарбамі паэтычнага слова размаўлялі Яна Явіч, Дар`я Лёсава, Маргарыта Латышкевіч, Кацярына Массэ, Аліна Карпіцкая, Ганна Мартынчык. Было шмат пытанняў пра творчасць, пра тое, што хвалюе сучасную моладзь, пра каханне. Ганаровы госць фестывалю, аўтар раманаў, аповесцей, пісьменнік, празаік, сцэнарыст Фёдар Рыгоравіч Конеў пажадаў творчых поспехаў кожнаму выступоўцу.

Фестываль будзе праходзіць у Мінску два месяцы. На розных пляцоўках горада выступяць самыя таленавітыя маладыя паэткі і паэты. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выстаўку “Чараўніцтва паэтычнага слова: паэзія маладых”.

Крыніца: Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам