ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Танцавальны лабірынт
Удзел Р. Матульскага ў ІХ Штогадовых “Сервантэсаўскіх чытаннях”

Паэтычны тэатр “Арт.С” ужо 10 гадоў працуе ў сталіцы

Паэтычны тэатр “Арт.С” ужо 10 гадоў працуе ў сталіцы
Іншыя навіны

У красавіку 2006 года, роўна 10 гадоў таму, з'явіўся паэтычны тэатр "Арт.С". Пачаткам яго нараджэння стала промаакцыя "Моладзь ідзе", якую зладзілі ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі творцы Аксана Спрынчан і Зміцер Арцюх.


Жаданне стварыць уласную прастору, дзе можна было б праявіць сябе, вызначыць адметную плынь у літаратурным працэсе, і паслужыла штуршком для гэтага. Відаць, што сама Цётка (Алаіза Пашкевіч), і загадчыца бібліятэкі Рэгіна Багамолава натхнілі і паспрыялі таму, што тэатр “Арт.С” застаўся жыць пад дахам бібліятэкі. Некаторыя праекты тэатра ладзіліся і ладзяцца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Чаму менавіта такая назва? З азначэннем “Паэтычны” ўсё зразумела. А “Арт.С”? Па словах дырэктара тэатра Аксаны Спрынчан, у назве – свабода творчасці, таму можна расшыфраваць яе і як артыстычная свабода, і як свята, святло, сустрэча, сяброўства, сонца, супадзенне...

І ў выступленнях удзельнікаў, і ў назве тэатра кожны можа знайсці сваё тлумачэнне.

На пляцоўцы тэатра праводзяцца літаратурна-музычныя вечарыны, адбываюцца прэм'еры кніг, праходзяць выстаўкі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва. Так, да 10-годдзя тэатра запланавана фотавыстаўка “Свята 10-годдзя” Міколы Лінніка і Васіля Кузьмічкіна. За перыяд, што існуе тэатр, тут выступілі каля 200 беларускіх творцаў. Аксана Спрынчан дакладна ведае, хто ўразіць гледачоў экстравагантнасцю, а хто – сціпласцю, хто прыцягне філасафічнасцю, а хто – лірыкай кахання.

Шэраг вядомых беларускіх творцаў стала супрацоўнічаюць з тэатрам: Віктар Шніп, Ірына і Максім Клімковічы, Людміла Рублеўская, Таццяна Барадуля-Будовіч, Мікола Кандратаў, Рагнед Малахоўскі, Алесь Емяльянаў, Таццяна Барысюк, Вадзім Клімовіч, Таццяна Пратасевіч, Юлія Новік і многія-многія іншыя. На прасторы тэатра разгортваюцца цэлыя спектаклі-прэзентацыі аўтараў кніг. Гледачы могуць патрапіць і на “Вечарыну інтэлектуальных зданяў” (прэзентацыя кнігі Людмілы Рублеўскай “З'яўленне Інфанты”), і на “Прэзентацыю кнігі, якая ёсць” (Віктара Шніпа “Заўтра была адліга”). Казачная атмасфера панавала падчас прэзентацыі зборніка казак “Зорная Кася”.

Уражваюць і тэатральныя праекты. Так, на працягу года праходзіў задыякальна-паэтычны праект “12 сузор'яў”, калі са снежня 2007-га па лістапад 2008-га штомесяц тэатр ладзіў вечарыны, прысвечаныя пэўнаму знаку задыяка – Ільву, Рыбам, Скарпіёну... Таксама былі ў тэатры “Арт.С” і свае “Сем цудаў Беларусі” – вандроўна-эстэтычны праект, сем вечарын пра самыя адметныя і каштоўныя цуды Беларусі: Нясвіжскі палац, Мірскі замак, Сафійскі сабор, возера Нарач, раку Нёман, балоты, Белавежскую пушчу.

Яшчэ “Арт.С” на сваёй прасторы пастанавіў жыць паводле ўласнага, а не ўсходняга календара. І з таго часу так і жыве, распачаўшы 12-гадовы праект “Святкуйма беларускае!”. І ў 2016-м, у год юбілею, сябры тэатра лётаюць над беларускай зямлёй з Чорна-белым буслам.

Усё, да чаго дакранаюцца сваёй душой удзельнікі Паэтычнага тэатра “Арт.С”, – па-мастацку светлае і святое, у ім жывуць Паэзія і Музыка, Любоў і Каханне.

Аўтар публікацыі: Алег Грушэцкі.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам