ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сведкі эпохі: п’еса “Паўлінка” ў выкананні артыстаў з Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва
Руплівец бібліятэчнай справы

Паэт з боцманскiмi вусамi

Паэт з боцманскiмi вусамi
Іншыя навіны

Да 95-годдзя паэта Артура Вольскага.

Артур Вольскі.jpgЯ хаджу па белым свеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба – памагу,
Бо я ўсё рабiць магу.
Хто я? Дзед-Барадзед,
Абышоў белы свет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.

Хто з маленькiх беларусаў у свой час не пачуў гэтай вясёлай песенькi з перадачы Калыханка? Аўтар яе слоў паэт Артур Вольскi на свайго самага пазнавальнага персанажа, Дзеда-Барадзеда, быў падобны часткова: барады не насiў, але меў сапраўдныя боцманскiя вусы... I пiсаў ён не толькi для дзяцей i не толькi аптымiстычнае.

Слабее зрок.
Цiшэюць рухi.
Пара спакою настае.
А след жыццёвай завiрухi
не растае,
не растае.

Я пазнаёмiлася з Артурам Вiтальевiчам, калi ён разам з жонкай, выдатнай актрысай Ларысай Горцавай, ладзiў у тэатры “Знiч”, дзе я працавала лiтаратурным рэдактарам, спектакль “Вясёлая каруселя”. Паэт быў вельмi артыстычны, адразу знаходзiў агульную мову з маленькiм слухачом...

Сёння Артуру Вольскаму споўнiлася б 95 гадоў. Давайце ўспомнiм незвычайныя факты яго бiяграфii.

1. Быў сынам вядомага пiсьменнiка i артысткi

Артур Вольскi нарадзiўся ў 1924 годзе ў Дзяржынску, якi раней называўся Койданава. Мацi была артысткай, а бацька – памежнiк i пiсьменнiк Вiталь Зэйдаль-Вольскi. Вiталь Вольскi родам быў з Пецярбурга, дзед яго – вядомы доктар. Вiталь захапiўся рэвалюцыйнымi iдэямi, i менавiта ён, кажуць, быў тым памежнiкам, якi перастрэў на мяжы памiж Савецкай i Заходняй Беларуссю ўцекача з панскай Польшчы паэта Паўлюка Шукайлу. Вiталь Вольскi праславiўся п’есай “Несцерка” i ўвогуле быў чалавекам адукаваным, перакладаў Гётэ. Дзякуючы незвычайнаму асяродку Артур Вольскi пасля ўспамiнаў многае пра пакаленне беларускiх лiтаратараў, якое называюць расстраляным.

Перажытае на вайне паэт увасабляў у вершах.

2. Вучыўся ў Янкi Маўра

Вiталь Вольскi рабiў неблагую кар’еру – узначалiў Галоўрэпеткам, перабраўся ў Мiнск... Яго сын вучыўся ў лепшай школе – № 25 iмя Чарвякова, мiнскай узорнай чыгуначнай школе. З Артурам разам вучылася будучая паэтка Эдзi Агняцвет. А геаграфiю выкладаў Iван Фёдараў, ён жа знакамiты Янка Маўр, пiсьменнiк i настаўнiк ад Бога. Сам Янка Маўр нiколi ў экзатычных краiнах не быў, а вось адзiн з яго вучняў, Артур, змог здзейснiць прагу падарожжаў. У апавяданнi Вярнiся, ластаўка Вольскi пасля адлюструе дзiцячыя ўражаннi ад урокаў Янкi Маўра.

Як чароўную казку, слухаў ён зараз расказ настаўнiка. Вось ужо Лёнiк уяўляе сябе Хрыстафорам Калумбам. На капiтанскiм мосцiку. Вакол бушуе бязмежны акiян. А цьмянае святло карабельнага лiхтара падае на карту, дзе вызначаны яшчэ не вывераны шлях у далёкую i такую прывабную Iндыю”.

Дзед-Барадзед.jpg

Дзед-Барадзед, самы вядомы персанаж Калыханкi

3. Першае апавяданне надрукаваў у 13 гадоў

Зразумела, у творчай сям’i хлопчык не мог не захапiцца творчасцю. Шмат маляваў i пасля сёмага класа паступiў у Вiцебскае мастацкае вучылiшча, дзе яшчэ памяталi Марка Шагала. Але лiтаратура вабiла да сябе таксама. У 1937 годзе ў часопiсе Iскры Iльiча было надрукавана апавяданне Воўчае гняздо, падпiсанае А. Зэйдаль. Паэтычны дэбют адбыўся трохi пазней, у 1939-м, у тым жа часопiсе – там надрукавалi верш А. Зэйдаля Калi б быў бы я паэтам.

4. Служыў боцманам

З пачаткам вайны студэнт мастацкага вучылiшча Артур Вольскi быў эвакуiраваны ва Уральск, працаваў мастаком у таксама эвакуiраваным вiцебскiм тэатры Якуба Коласа. Калi ў 1942 годзе юнаку споўнiлася васямнаццаць, яго прызвалi ў армiю. Трапiў служыць на флот. Быў мiнёрам, удзельнiчаў у баях з Японiяй. З дзясятак гадоў быў боцманам, плаваў па Цiхiм акiяне. Пасля часта апранаў пад кашулю матроскую цяльняшку, а яго вусы сябры называлi боцманскiмi. Ваенныя ўспамiны заставалiся ў радках.

Завалачэцца дымам даль,
шалёны вецер зноў завые
у мачтах…
Першы мой медаль
быў за заслугi баявыя…

Па гнуткiх сходнях мы бяжым,
хоць смерць сячэ ва ўпор
i скоса…
Дасюль на беразе чужым
Ляжаць мае сябры-матросы.

5. Напiсаў першую беларускую аперэту для дзяцей

Пасля дэмабiлiзацыi ў 1952-м былы боцман i мастак пачынае лiтаратурную кар’еру. Працуе ў рэдакцыях, паступае на Вышэйшыя лiтаратурныя курсы, хаця iнтарэсы падзялялiся памiж лiтаратурай, тэатрам i кiно – пiсаў нават iнтэрмедыi для эстрады i цырка. Па сцэнарыях Артура Вольскага знялi некалькi цiкавых фiльмаў – напрыклад, сумесны савецка-чэшскi Марынка, Янка i тайны каралеўскага замка, дзе гучыць шмат цудоўных беларускiх народных песень. Нейкi час быў дырэктарам Тэатра юнага гледача. А ў 1979 годзе п’еса-казка Сцяпан – вялiкi пан была пакладзена на музыку кампазiтарам Юрыем Семянякам, i такiм чынам з’явiлася першая беларуская аперэта для дзяцей.

Сцяпан - вялiкi пан.jpg

Музычная камедыя Сцяпан – вялiкi пан

Марынка-Янка.jpg

З фiльма "Марынка, Янка i тайны каралеўскага замка"

Артур Вольскi памёр у 2002 годзе, пахаваны на Паўночных могiлках. Некаторыя кажуць, што хваробу справакаваў жахлiвы выпадак – паэт вяртаўся позна вечарам з выступлення ў школе i быў збiты агрэсiўнай кампанiяй.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам