ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэзентацыя “Энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў”
Помнік Уладзіміру Караткевічу з'явіцца да канца года ў Кіеве

Падведзены вынікі акцыі "Прачытай кнігу аб вайне"

Падведзены вынікі акцыі "Прачытай кнігу аб вайне"
Іншыя навіны

У Магілёўскай абласной бібліятэцы падведзены вынікі патрыятычнай акцыі “Прачытай кнігу аб вайне”.


З нагоды святкавання 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на працягу 2010 года ў Магілёўскай абласной бібліятэцы дзейнічала патрыятычная акцыя “Прачытай кнігу аб вайне”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел многія групы карыстальнікаў: школьнікі, выкладчыкі, краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў, настаўнікі. Асаблівую цікавасць праявілі студэнты.

Асноўная мэта правядзення акцыі – стымуляванне інтарэсу да чытання, уздзеянне на духоўна-маральнае і грамадзянска-патрыятычнае станаўленне моладзі – была дасягнута. Сведчаннем гэтаму служыць колькасць чытачоў, што скарысталіся дадзенай магчымасцю, – больш за 100 чалавек.

У рамках акцыі чытачы абласной бібліятэкі маглі бясплатна браць дадому літаратуру, якая экспанавалася на выстаўцы-праглядзе. Усім зацікаўленым былі прапанаваны як мастацкія кнігі беларускіх аўтараў на ваенную тэматыку, так і грамадска-палітычныя выданні: вучэбныя дапаможнікі, энцыклапедыі па Вялікай Айчыннай вайне, даведнікі, хрэстаматыі. Сярод мастацкіх кніг найбольшай папулярнасцю карысталіся творы Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, сярод навукова-папулярных – ілюстраваная храналогія “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. Дзень за днём”, вучэбны дапаможнік “Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)”, а таксама трохтомнік “Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны”.

Па выніках патрыятычнай акцыі вызначыліся найбольш актыўныя яе ўдзельнікі:

  • магілёўскі краязнаўца Рыськоў М.А.;
  • студэнткі МДУ імя А.А. Куляшова Граблеўская К.М., Дубікоўская М.А., Халадкова К. Ю.

Па ўмовах правядзення акцыі самыя актыўныя чытачы атрымалі дысконтныя карты “Ганаровы чытач”, якія дазваляюць 10 разоў бясплатна скарыстацца дадатковымі платнымі паслугамі бібліятэкі.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам