ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Семінар аб рэалізацыі палажэнняў Маракешскага дагавора
Музейныя заняткі “Добрыя казкі”

Падрыхтавана да друку кніга “Скарбы зямлі беларускай”

Падрыхтавана да друку кніга “Скарбы зямлі беларускай”
Іншыя навіны

У Выдавецкім доме “Звязда” падрыхтавана да друку кніга Лёлі Багдановіч “Скарбы зямлі беларускай”.

У аснове аўтарскіх казак, якія склалі зборнік, – легенды і паданні, прысвечаныя сімвалам нашай Айчыны. Бусел, хлеб, васількі, возера Нарач, Белавежская пушча, лён – вось няпоўны спіс тэм, якія натхнілі пісьменніцу на стварэнне кнігі. У займальнай форме падлеткам распавядаецца пра беларускую культуру і міфалогію, аўтар спрабуе дапамагчы спасцігнуць асновы нацыянальнай ментальнасці.

bagdanovich_skarby_zyamli_belaruskay_2.jpg

“Казка-прытча пра бусла”, “Легенда-прытча пра балота”, “Хлеб – над панамі пан”, “Казка-легенда пра васількі”, “Легенда пра возера Нарач”, “Казка-легенда пра пушчу”, “Лён – усяму душа”, “Казка-легенда пра зубра”, “Казка-легенда пра замкі”, “Легенда пра прыгажосць”, “Казка-легенда пра ежу”, “Казка-легенда пра вёску”, “Казка пра Вадзяніка” – у кожным з твораў сканцэнтравана асаблівая энергетыка. Пісьменніца Лёля Багдановіч спрабуе ўзвысіць спрадвечныя сімвалы зямлі беларускай, імкнецца надаць ім асаблівую маральную, духоўную вагу. У “Скарбах зямлі беларускай” размаўляюць звяры і птушкі, ажываюць пачварныя істоты – Вадзянік, Балотнік, Багнік, Аржавень, за гаспадара жыцця выступае Яго Вялікасць Хлеб.

bagdanovich_skarby_zyamli_belaruskay_3.jpg

Казкі Лёлі Багдановіч не перагружаны лішнімі падрабязнасцямі, аўтар выбірае галоўную, стрыжнёвую лінію – і згодна ёй даводзіць да чытача тую альбо іншую мастацкую ідэю. У адной з казак пакрыўджаным аказаўся хлеб: пан адшпурнуў кавалачак хлеба нагою пад стол... Але і хлеб можа за сябе пастаяць, і жыццё падказвае, што без яго ніяк не пражыць...

Бягуць слугі да пана, жаляцца.

– Не ведаем, што здарылася, паночку! – са слязамі на вачах дакладваюць. – Ніводнага зярнятка не засталося, ні крупіначкі, ні мукі жменькі! Нават не ўяўляем, з чаго страву гатаваць, чым коней карміць.

Успомніў тады пан, як ён з хлебам абышоўся. Палез пад стол. Дастаў той кавалачак...

bagdanovich_skarby_zyamli_belaruskay_4.jpg

Пісьменніца ўмела арганізоўвае дзеянне, робіць свае творы дынамічнымі. Часам нават складваецца ўражанне, што шмат якія з казак маглі б стаць асновай для тэатралізаваных пастановак на школьнай сцэне. Гэтаму меркаванню спрыяюць і граматна выбудаваныя дыялогі ў легендах, прытчах, казках. Сапраўднай п’есай уяўляецца “Казка-легенда пра васількі”, дзе галоўныя дзеючыя асобы – сыночак Васілёк і дачушка Васілінка...

Будзем спадзявацца, што кнігу Лёлі Багдановіч “Скарбы зямлі беларускай” заўважаць у школе, зробяць яе патрэбным дапаможнікам у выхаваўчай, пазакласнай працы. З дапамогай такіх твораў сапраўды можна выкладаць урокі патрыятызму.

bagdanovich_skarby_zyamli_belaruskay_5.jpg

Грунтоўным дапаўненнем да пісьменніцкіх знаходак з’яўляецца мастацкае афармленне кнігі. Графік Святлана Стахоўская здолела правесці герояў асобных твораў праз увесь зборнік. Складваецца ўражанне, што мастацкая інтанацыя, колеры, выбраныя мастаком, надзвычай паяднаны, кансалідаваны ў пэўнай еднасці.

Наклад “Скарбаў зямлі беларускай” – 1 100 экзэмпляраў.

Дарэчы, кнігу Лёлі Багдановіч варта было б перакласці на рускую і іншыя мовы, каб юным чытачам у розных краінах прэзентаваць Беларусь і беларусаў. Прэзентаваць праз легенды, прытчы, казкі, якія носяць выразна нацыянальны характар.

Аўтар публікацыі: Раман Сэрвач.
Крыніца: Звязда

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам