ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Каб не страціць свае карані і не стаць манкуртам”: прэзентавана кніга Міколы Маляўкі
Праваслаўе ў прававым полі дзяржавы: да 1030-годдзя Хрышчэння Русі

Падказка для бібліяфілаў

Падказка для бібліяфілаў
Іншыя навіны

Названы лепшыя кнігі за апошнія 50 год.

Рэйтынг склала журы Букераўскай прэміі з нагоды пяцідзесяцігоддзя прэстыжнай узнагароды. Эксперты адбіралі творы з ліку ўзнагароджаных прэміяй з 1969 года. У выніку атрымаўся рэйтынг з пяці лепшых кніг.

Ці не самая знакамітая кніга ў спісе – “Англійскі пацыент” канадца Майкла Андатжэ. Па ёй у 1996 годзе выйшаў аднайменны фільм, які атрымаў прэмію “Оскар”. На слыху ў чытачоў і мінулагодні лаўрэат прэміі –эксперыментальны раман амерыканца Джорджа Сондэрса “Лінкальн у бардо”. Твор распавядае пра смутак 16-га прэзідэнта ЗША, які перажывае смерць сына. Патрапіла ў рэйтынг і кніга “Ваўчыная зала” Хілары Мэнтэл – адзінай у свеце жанчыны, якая станавілася лаўрэатам Букераўскай прэміі двойчы. У пяцёрцы лепшых кніг – “Месячны тыгр” Пенелопы Лайвлі пра жыццёвыя выпрабаванні жанчыны, якая памірае на бальнічным ложку, і твор “У свабоднай дзяржаве” Відзіадхара Найпала пра падарожжа двух маладых людзей па афрыканскай краіне.

Нагадаем, сёлета лаўрэатам міжнароднай Букераўскай прэміі стала польская пісьменніца Вольга Такарчук за раман “Бегуны”. Гэта серыя навэл пра людзей з розных краін, якіх сама пісьменніца называе “сучаснымі качэўнікамі”.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам