ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Візіт украінскай дэлегацыі
Канферэнцыя ў Душанбэ “Тры дзесяцігоддзі партнёрства бібліятэк СНД: арыенціры і стратэгія развіцця”

Пад знакам Страціма

Пад знакам Страціма
Іншыя навіны

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на мастацка-дакументальную выставу “Пад знакам Страціма”.

Для музея 2021 год насычаны на юбілейныя даты: 130-годдзе з дня нараджэнне паэта, 105-годдзе вяртання Максіма Багдановіча на радзіму, а таксама 105-годдзе напісання твора “Страцім-лебедзь”.

Максім Багдановіч – адзін з самых любімых беларускіх паэтаў. Яго вершы прасякнуты любоўю да жыцця, тонкім адчуваннем прыгажосці, глыбокімі перажываннямі, напоўнены філасофскімі думкамі. Кожны яго твор моцна ўздзейнічае на чалавека, пранікае глыбока ў душу.

Аднаму з апошніх твораў Максіма Багдановіча “Страцім-лебедзь” літаратуразнаўцы не могуць вызначыць форму: паэма, балада, верш. А самога аўтара называюць Страцімам-лебедзем беларускай літаратуры.

У 1916 годзе Максім Багдановіч вярнуўся ў родны горад Мінск, уладкаваўся на працу ў харчовы камітэт Губернскай земскай управы, здымаў пакой у Змітрака Бядулі. Максім працаваў па начах, не зважаючы на цяжкі стан. І вось у адну з такіх бяссонных начэй нарадзіўся бессмяротны твор – паэма “Страцім-лебедзь”. З успамінаў Змітрака Бядулі, калі гэты верш яму прачытаў Максім, то апошнія радкі гучалі так: “Ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма адных – Максімавых”, а потым паэт паправіў: “Страцімавых”.

У вершы раскрываецца біблейская тэма сусветнага патопу: міфічная птушка Страцім-лебедзь загінула з-за свайго ганарлівага нораву, і ад яе не засталося нашчадкаў. Прамых нашчадкаў ад шлюбу Адама і Марыі Багдановічаў не засталося. Велізарны патэнцыял быў закладзены прыродай у слаўны род Багдановічаў. Шмат у чым ён быў рэалізаваны ў асобе нашага выдатнага паэта. Максім Багдановіч у справе нараджэння беларускай паэзіі мае статус гераічнага Страцім-лебедзя, ад твораў якога пачаў адлічвацца час класічнай літаратуры Беларусі.

На выставе “Пад знакам Страціма” можна ўбачыць упершыню ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча мемарыяльныя рэчы сям’і Багдановічаў. Тыя прадметы, якія захоўваліся ў іншых установах Беларусі. Гэта адна з ключавых ідэй праекта – жаданне сабраць усе гэтыя цікавосткі “пад адным дахам”.

Шкатулка (куфэрак) ва ўсходнім стылі Марыі Апанасаўны (маці Максіма) з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, мемарыяльныя рэчы Адама Ягоравіча (бацькі паэта) з Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, сямейны фотальбом з Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. А дамінантай выставы з’яўляецца своеасаблівы ўнікум – асабістая рэч Максіма Багдановіча – ножык для разразання паперы (з фонду Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь).

Нож.jpg

Экспазіцыя “Пад знакам Страціма” падзяляецца на тры часткі.

  • Першая – інтэр'ерны куток, які распавядае аб жыцці сям'і Багдановічаў у Гародні. Там, напрыклад, можна ўбачыць самавар бацькі паэта і кафейнік маці.
  • Другая частка прысвечана вяртанню Максіма Багдановіча ў Мінск у 1916 годзе. Супрацоўнікі размясцілі выявы старога Мінска і газету “Вольная Беларусь” з вершамі паэта.
  • Трэцяя частка найбольш мастацкая. Яе галоўная мэта – адлюстраванне гісторыі твора “Страцім-лебедзь”. Папяровы лебедзь, які нібы лунае над падлогай, упрыгожылі вершамі паэта.

Лебедзь.jpg

Афармленнем выставы займаўся вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Генадзь Чысты.

Калі я толькі прыйшоў працаваць у музей і пачаў знаёміцца з гісторыяй сям'і Багдановічаў, мяне вельмі ўразіў той факт, што іх дом згарэў у 1918 годзе, – распавёў загадчык музея Максіма Багдановіча Міхал Бараноўскі. – Рэчаў амаль не збераглося. У пэўным сэнсе гэта задало мэту на будучыню: мабыць, можна нешта яшчэ знайсці, не ўсё так трагічна? Работа над стварэннем гэтай выставы паказала, што рэчаў насамрэч шмат. На дадзены момант, не ўлічваючы наш музей і музей у Яраслаўі, маецца 159 адзінак асабістых рэчаў сям'і Багдановічаў. Гэта розныя прадметы, і зразумела, што не ўсе яны датычацца Максіма Адамавіча, але належаць яго сям'і. Таму я мяркую, што з цягам часу мы паступова будзем прадстаўляць у нашым музеі новыя рэчы.

Куратар выставы Ірына Мацяс адзначыла, што стварэнне гэтай выставы не засталося без фінансавай падтрымкі. Праект “Пад знакам Страціма” атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта дазволіла супрацоўнікам музея здзейсніць камандзіроўкі ў іншыя гарады, каб сабраць экспазіцыю. Таксама дапамогу ў выдачы прадметаў аказалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Быў зроблены і электронны каталог выставы – наведвальнікі змогуць самастойна даведацца аб цікавых экспанатах, якія ёсць у Беларусі.

Для дарослых наведвальнікаў пройдуць куратарскія экскурсіі, а маленькія гледачы змогуць паўдзельнічаць у інтэрактыўных акцыях, якія бліжэй пазнаёмяць з жыццём паэта.

Страцім.jpg

Выстава працуе з 1 кастрычніка 2021 па 30 сакавіка 2022.

Аўтар публікацыі: Арына Карповіч.
Фота аўтара.

Крыніца: Звязда

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам