ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Грані таленту
З памяццю ў сэрцы

Пачуць і адчуць к@нтэкст

Пачуць і адчуць к@нтэкст
Іншыя навіны

У выдавецкім доме “Звязда”, быццам велічныя караблі, выходзяць у свет кнігі. У кожнай – свой лёс і свой шлях да чытача.


Здараецца, што іншыя пэўны перыяд чакаюць свайго часу, а асобныя – “выстрэльваюць” адразу і выклікаюць вялікі чытацкі рэзананс. У апошнім выпадку кнігі трапляюць у цэнтр шырокага абмеркавання, кожны з чытачоў шукае (і знаходзіць!) у такіх выданнях пэўны кантэкст. Які, дарэчы, можа не супадаць з меркаваннямі іншых чытачоў (колькі людзей – столькі меркаванняў).

Часта бывае цікава і кнігу добрую прачытаць, і выказацца наконт яе, і іншыя ацэнкі пачуць. Але такіх інтэлектуальных пляцовак, скажам так, зусім няшмат. Таму мы і вырашылі стварыць такую ў межах інтэрнэт-партала “Созвучие”. І назваць гэты праект сімвалічна – К@нтэкст. Першая кніга, што выстаўляем на абмеркаванне, насамрэч выклікала гарачыя спрэчкі і “зачапіла” чытачоў. Гэта аповесць Алены Брава “Дараванне=Прощение=Vergebung”.

Старажытнагрэчаскае слова “алетэйя” (“ісціна”) літаральна азначае “адсутнасць забыцця”. Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава “Дараванне” беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе. Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уначы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці “замацаванне аффекту” гістарычнай памяці?

Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць Алены Брава. Калі вы дасюль яе не прачыталі, то можаце гэта зрабіць – яна выкладзена ў фармаце PDF. Чакаем вашым меркаванняў, каб пачуць і адчуць к@нтэкст.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам