ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Бульба ў мундзірах і без
Сюрпрыз для мамы

Па-беларуску выходзіць “Стамбул” Архана Памука

Па-беларуску выходзіць “Стамбул” Архана Памука
Іншыя навіны

Гэта кніга нобелеўскага лаўрэата, аднаго з самых чытаных аўтараў ХХІ стагоддзя.

“Упэўнены, менавіта гэтай кнігай мы закладзём добры падмурак для таго, каб перакладаць на беларускую мову творы сучасных топавых аўтараў. Аўтараў-мільённікаў – па накладах іх кніг. А таксама здолеем прывезці ў Беларусь гэтых пісьменнікаў”, – кажа ініцыятар выдання Сяргей Макарэвіч.

Агульны наклад кніг Памука ў свеце складае каля 15 мільёнаў асобнікаў. Яго творы чытаюць на 60 мовах. Зараз да іх ліку дадасца і беларуская. Каб рэалізаваць такі праект, на сайце ulej.by запусцілі краўдфандынгавую кампанію – падпіску на выданне. 

“Стамбул. Горад і ўспаміны” выйшаў упершыню ў 2003 годзе. А ў 2006-м Памук атрымаў Нобелеўскую прэмію як аўтар, “які ў пошуках меланхалічнай душы роднага горада выявіў новыя сімвалы для сутыкнення і перапляцення культур”.

“Гэтая кніга – мастацкая біяграфія Стамбула. Не гайд і не гісторыя горада: не разлічвайце прачытаць пра ўсе шматлікія цэрквы і мячэці, палацы і вілы, музеі і галерэі… Памук вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі Стамбула, не бачных турыстам, схавананых ад мімалётных разявак”, – тлумачыць Макарэвіч.

Памук напісаў кнігу, калі быў на мяжы дэпрэсіі: ён разводзіўся, пры смерці быў яго бацька, было шмат іншых праблем. “Я падумаў, што правалюся ў дэпрэсію, калі здамся. Але кожны дзень я прачынаўся, прымаў халодны душ, сядаў, успамінаў і пісаў”, – прызнаўся пісьменнік пасля.

Па-беларуску кніга з’явіцца ў студзені 2019 года ў выдавецтве “Янушкевіч”.

“Стамбул” пераклала на беларускую Таццяна Урублеўская-Токер, рэдактар – Сяргей Шупа. Гэта будзе трэцяя кніга ў серыі Noblesse oblige (творы нобелеўскіх лаўрэатаў па-беларуску). Раней пабачылі свет “Голад” Кнута Гамсуна і “Каханне падчас халеры” Габрыеля Гарсіі Маркеса.

“Мы працягнем выдаваць сучасных замежных аўтараў. У пачатку наступнага года выйдзе раман Казуа Ішыгура “Не пакідай мяне”. Праз скандал, які скалануў Шведскую акадэмію, акурат Ішыгура можа застацца апошнім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Сёлета прэмія не прысуджаецца, а што з ёй будзе налета – не ясна”.

Архан Памук (нарадзіўся ў 1952 годзе) – турэцкі пісьменнік, нобелеўскі лаўрэат 2006 года. Аўтар такіх бестселераў, як “Музей цноты”, “Мае дзіўныя думкі”, “Чорная кніга”, “Снег”.

Крыніца: Новы час


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Аб экспанатах выстаўкі “Беларусь і Біблія” – у інтэрв’ю з Аляксандрам Сушай на “Беларусь 3”

15 Кас 2018

Клінапісныя таблічкі ўзростам да 5 тысяч гадоў, Бібліі з гравюрамі Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў, скруткі Мёртвага мора, кнігі Гутэнберга, Лютэра і Скарыны – у музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прывезлі экспанаты, якія каштуюць мільёны еўра ў грашовым эквіваленце і не маюць цаны ў культурным.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Юныя мастацтвазнаўцы на выстаўцы “Беларусь і Біблія”

15 Кас 2018

Міжнародную выстаўку “Беларусь і Біблія” наведалі ўдзельнікі народнай мастацка-адукацыйнай студыі “У госці да Цюбіка” Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі