ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Падарунак да юбілею: завершаны праект па факсімільным перавыданні спадчыны Скарыны
ЗША: грамадства, дзяржава, права

Па-беларуску выходзіць раман Габрыэля Гарсіа Маркеса

Па-беларуску выходзіць раман Габрыэля Гарсіа Маркеса
Іншыя навіны

“Каханне падчас халеры” (“Любовь во время чумы”) выдадуць у “Нобелеўскай серыі”.


“Дазволу на выданне кнігі па-беларуску мы чакалі шэсць месяцаў. Менавіта столькі цягнуліся перамовы з праваўладальнікамі літаратурнай спадчыны Маркеса, – кажа ініцыятар выдання Сяргей Макарэвіч. – І ўжо сёлета раман пабачыць свет”.

Нягледзячы на тое, што гэта адзін з самых папулярных пісьменнікаў-набеліянтаў у свеце, па-беларуску творы Маркеса асобнай кнігай выйдуць упершыню. Каб рэалізаваць такі праект, на сайце ulej.by запусцілі краўдфандынгавую кампанію.

Кніга “Каханне падчас халеры” выйшла ў 1985 годзе. Гэта першы раман, які з’явіўся пасля атрымання аўтарам Нобелеўскай прэміі. Ён замацаваў вядомасць Маркеса як найбольш яскравага прадстаўніка літаратурнага кірунку “магічны рэалізм”.

“Каханне падчас халеры” стане другой кнігай у серыі “Noblesse oblige” (творы нобелеўскіх лаўрэатаў у беларускіх перакладах). Раней пабачыў свет “Голад” нарвежца Кнута Гамсуна.

“Калі адметных кніжак беларускіх пісьменнікаў выходзіць недастаткова, значыцца, трэба выдаваць пераклады сусветна вядомых твораў, – кажа Сяргей Макарэвіч. – Толькі высокімі ўзорамі замежнай прозы мы можам гадаваць сваіх аўтараў і фарміраваць густы чытачоў”.

Пераклаў раман на беларускую Карлас Шэрман. Пасля яго смерці ў 2005 годзе пераклад у Беларусь перадала яго ўдава Тамара (Шэрман апошнія гады лячыўся і жыў у Нарвегіі, дзе і памёр). З таго часу раман чакаў выдання асобнай кнігай.

“Карлас Шэрман нарадзіўся ва Уругваі, куды яго бацька паехаў з Заходняй Беларусі на заробкі яшчэ да вайны. І іспанская мова для Карласа стала матчынай. А маладым чалавекам у 1956 ён пераехаў у Беларусь. Тут пачаў перакладаць з беларускай на іспанскую і наадварот. А ў канцы 1970-х разам з Валянцінам Тарасам вырашыў перакласці “Восень патрыярха” Маркеса на беларускую мову. Партфункцыянеры не адобрылі такую ідэю. Таму Шэрман і Тарас пераклалі яго на рускую. І апублікавалі на старонках беларускага часопіса “Нёман”, а затым ужо і асобнай кнігай у Маскве, – кажа Макарэвіч. – А што да беларускага перакладу “Кахання падчас халеры” – ён цудоўны. Цяпер, калі праглядаў карэктуру кнігі, вырашыў паралельна зірнуць і расійскамоўны варыянт. У некаторых месцах разыходжанні істотныя. Беларускі пераклад лепшы”.

“Noblesse oblige” – сумесны праект дабрачыннага фонду “Вяртанне” і выдавецтва “Янушкевіч”.

Габрыель Гарсія Маркес (1927–2014) нарадзіўся ў Калумбіі, але большую частку жыцця правёў у Мексіцы. Нобелеўскі лаўрэат 1982 года. Аўтар кніг “Да палкоўніка ніхто не піша”, “Восень патрыярха”, “Сто гадоў самоты” і іншых. Шэраг яго кніг экранізаваны, у тым ліку “Каханне падчас халеры”.

Крыніца: газета “Наша Ніва”

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам