ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Моцная ААН на карысць народаў свету
18 кастрычніка – 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладамірскага

Новыя абліччы Страцім-лебедзя

Новыя абліччы Страцім-лебедзя
Іншыя навіны

У гэтым годзе ў мiнскага музея Максiма Багдановiча з’явiўся новы малады загадчык – Мiхаiл Бараноўскi. Ён вядомы не толькi як даследчык, але як паэт i бард, лiдар музычнага гурта, лаўрэат Гран-пры фестываля “Бардаўская восень” i прэмii “Дэбют” iмя Максiма Багдановiча за зборнiк паэзii “VOLUMEN 1”.

– Мiхась, твой музычны гурт мае назву “Нельга забыць”, што адсылае да Уладзiмiра Караткевiча. А кiруеш ты музеем Максiма Багдановiча... Лёс у навуку выпадкам завёў цi гэта свядомы выбар?

– Хочацца верыць, што маё выпадковае працаўладкаванне было невыпадковым, бо з той пары (а мiнула, мiж iншым, ужо 10 год) адбылося столькi сустрэч, мерапрыемстваў, кнiг, што страшна ўявiць iншы жыццёвы сцэнарый. Тут быў наноў адкрыты i Караткевiч. Яго звышэмацыянальная лiрыка з рамана “Нельга забыць” – доказ, што ўвесь спектр пачуццяў можа быць перададзены беларускай мовай. Прыкладна тое ж скажу i пра Багдановiча – чалавека-загадку.

– Дарэчы, з якiм героем Багдановiча ты сябе атаясамлiваеш?

– Я – крыху разгублены творца з яго “Апокрыфа”, з вечным пытаннем пра вартасць ды неабходнасць свайго iснавання.

– “Усе ў музей Максiма Багдановiча” – увесь час заклiкае Бараноўскi-блогер. А што новага ў музеi?

– Перш чым запрашаць на новае, хацелася б запытаць, цi ў курсе паважаная публiка пра старое? Два гады таму музей аднавiў дзейнасць пастаяннай экспазiцыi, i ў мяне такое адчуванне, што яшчэ далёка не ўсе яе пабачылi. Калi ласка, завiтвайце. Для малодшых – музейныя заняткi, на якiх можна пазнаёмiцца з Багдановiчам i яго творамi, папрактыкавацца ў беларускай мове, памаляваць. Старэйшым прапануюцца экскурсii i мерапрыемствы, у якiх удзельнiчаюць актуальныя паэты ды музыкi, i выставачныя праекты. Дадавайцеся ў сябры да музея ў сацыяльных сетках, сачыце за падзеямi. Тым больш што цэны ў нас вельмi дэмакратычныя.

Міхась Бараноўскі1

– А што новага ў багдановiчазнаўстве?

– Год выдаўся плённы. Вядома, што бацька Багдановiча быў блiзкiм сябрам Максiма Горкага-Пешкава. Праведзена вялiкая праца па падрыхтоўцы выдання, прысвечанага сувязям Багдановiчаў i Пешкавых, з’явiлася магчымасць апублiкаваць лiсты i дакументы з Iнстытута сусветнай лiтаратуры, доступ да якiх быў абмежаваны цягам дзесяцiгоддзяў. Цiкавымi матэрыяламi папоўнiлiся нашы ўласныя фонды. Не так даўно ў музей патрапiў лiст стрыечнага брата Максiма Багдановiча, якi пралiвае святло на тое, што рабiлася ўнутры паэта перад яго падарожжам у Крым (1915 г.). 30 кастрычнiка Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча плануе правесцi канферэнцыю, прысвечаную паэту, дзе i прагучаць адкрыццi.

– Калi б Максiм Багдановiч захацеў правесцi творчы вечар у вашым музеi, што б ты прапанаваў?

– Калi шчыра, дух захоплiвае ад адной думкi, як бы ўсё гэта адбывалася. Пэўна, выступоўцамi запрасiў бы таварышаў Максiма – Вацлава Ластоўскага, Аркадзя Смолiча, Змiтрака Бядулю, Зоську Верас, братоў Луцкевiчаў. Багдановiч чытаў бы сваiм усхваляваным прыемным голасам новыя творы. Паспявалi б народныя песнi. Багдановiч паказаў бы якую сцэнку, як батлейшчык – дуркаваў бы, схаваўшыся за скрыню i крывiў галасы. А дзесьцi ў канцы залы Якуб Колас i Янка Купала пакручвалi б вусы, прыгладжвалi бароды i перамаўлялiся ўпаўголаса наконт яго творчасцi: ну “цiпа” “хлопец, канешне, стараецца, i талент пэўны ёсць... Але тэмы нейкiя дзiўнаватыя, i мо варта было б неяк папрасцей быць”. Бо якi беллiт без такiх размоў.

Міхась Бараноўскі2

– А што, Багдановiч мог быць батлейшчыкам?

– Хацеў. Захавалiся ўспамiны пра тое, як ён захапiўся iдэяй паказваць батлеечныя прадстаўленнi падчас свайго прыезду ў Беларусь.

– Ты часта дзелiшся сваiмi кнiжнымi адкрыццямi ў сецiве...

– Так склалася яшчэ з часоў Максiма Багдановiча, што быць беларусам – гэта праца. Ты мусiш прыкладаць высiлкi, каб даведацца, што мы маем сваiх выдатных навукоўцаў, сваю архiтэктуру i мастацтва, сваiх пiсьменнiкаў. Калi казаць пра ўласныя лiтаратурныя адкрыццi апошнiх двух гадоў, то гэта Юлi Таўбiн, Алесь Наўроцкi, Таццяна Сапач, Яўгенiя Пфляўмбаум, Адам Бабарэка, Рыгор Бярозкiн, Майсей Кульбак. Я люблю букiнiстычныя выданнi. З апошнiх набытых цiкавостак – часопiсы беларускiх скаўтаў “Напагатове”, “Да мэты”, “Наперад”, што выходзiлi ў лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце i Мiхельсдорфе напрыканцы 40-х гадоў. Дзякуючы букiнiстычным росшукам атрымлiваецца час ад часу папаўняць фонды музея, у тым лiку i прыжыццёвымi публiкацыямi Максiма Адамавiча.

Міхась Бараноўскі3

– А што новага ў паэта i барда Мiхаiла Бараноўскага?

– Не асаблiва пераймаюся наконт уласнай творчасцi. Нешта напiсаў – добра. Нiчога не iдзе – таксама добра, бо можна пачытаць творы iншых, а не засяроджвацца на сабе. Тое ж i да музыкi. Не так даўно падрыхтавалi з Аляксандрам Лiмасавым даволi цяжкую праграму з гучнымi гiтарамi, сэмпламi i драммашынкай, але не здзiўлюся, калi наступным крокам будзе нешта камернае.

– Ты час ад часу праводзiш кватэрнiкi... Як гэта сёння выглядае?

– Кватэрнiкi – проста адна з форм камунiкацыi выступоўцы i гледача. Амаль без дыстанцыi... Можна папiць разам чаю, абмяняцца пытаннямi. Можна больш тонка адчуць зваротную сувязь, хаця я спяваю, ды i чытаю таксама часцей з заплюшчанымi вачыма.

– А чаму з заплюшчанымi?

– Так можна засяродзiцца на выкананнi. Глядзiш у сябе i спрабуеш не фальшывiць.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.
Фота: Аляксей Сталяроў.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам