ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Творчыя заняткі “Маленькая кніжачка”
Адметны Мінск (+відэа)

Новая дзіцячая кніга “Заўрык і яго малодшы брат” па-беларуску (ідзе збор на выданне)

Новая дзіцячая кніга “Заўрык і яго малодшы брат” па-беларуску (ідзе збор на выданне)
Іншыя навіны

“Заўрык і яго малодшы брат” – дэбютная дзіцячая кніга сучаснага ўкраінскага пісьменніка Міраслава Лаюка. Вы можаце падтрымаць выданне ды заказаць асобнік па самым нізкім кошце на старонцы краўдфандынга. А яшчэ вы атрымаеце яйка, з якога можна вырасціць сапраўднага дыназаўрыка!

“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.

Заўрык-2.jpg

Просты тэкст зразумеюць нават самыя малодшыя, а яскравыя сучасныя малюнкі спадабаюцца старэйшым. Кніга будзе выдадзена ў цвёрдай вокладцы і з тоўстай паперай, адмыслова для дзяцей!

“Заўрык” стане пятай кнігай у серыі “Добрая кніга”, у якой раней выйшлі першая і другая частка “Хронік Нарніі”, “Маленькі Прынц”, “Роня, дачка разбойніка”. Пераклад з украінскай Надзеі Кім.

Крыніца: Budzma.by
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам