ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Музей Багдановіча запрашае на “Ракуцёўскае лета”
80-гадовы юбілей Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек

Ніл Гейман і Харукі Муракамі прэтэндуюць на альтэрнатыўную Нобелеўку

Ніл Гейман і Харукі Муракамі прэтэндуюць на альтэрнатыўную Нобелеўку
Іншыя навіны

Новая шведская Акадэмія адкрыла на сваім сайце спіс для галасавання.

Новая Акадэмія, якая вырашыла ўручыць альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2018 годзе, апублікавала на сваім сайце спіс намінантаў.

У яго трапілі 46 аўтараў са Швецыі, Вялікабрытаніі, Канады, Італіі, Францыі, Індыі, Японіі, Ізраіля, Кеніі, Гвадэлупы, Фінляндыі, Польшчы, Нігерыі, Швейцарыі і Ісландыі. Сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду – Харукі Муракамі, Амос Оз, Ніл Гейман, Маргарэт Этвуд, Паці Сміт, Дона Тарт, Джоан Роўлінг, Вольга Такарчук, якая нядаўна атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію, і іншыя. Расійскіх пісьменнікаў у спісе няма.

Прагледзець увесь ліст і пакінуць свой голас за любімага аўтара можна тут. Галасаванне працягнецца да 14 жніўня. Творы чатырох пісьменнікаў, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў, будуць разгледжаны журы. Пераможцу абвесцяць 14 кастрычніка.

Крыніца: ГодЛитературы.РФ
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам