ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрылася ўнікальная выстаўка пра мастацтва ілюстрацыі (+відэа)
Экскурсія да Міжнароднага дня роднай мовы

Названы лаўрэаты прэмій імя Міхася Стральцова і часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф»

Названы лаўрэаты прэмій імя Міхася Стральцова і часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф»
Іншыя навіны

Паэтка Наста Кудасава стала лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхаіла Стральцова. Гэта рашэнне сёння аб’явіла на цырымоніі ўручэння ўзнагароды журы прэміі ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Аксаны Спрынчан і Міхаіла Скоблы.

«За навізну метафарычнага асваення духоўнага свету, спалучэнне традыцый нацыянальнай паэтыкі з мадэрнісцкімі вобразна-выяўленчымі мастацкімі формамі», –­­ так агучыў матывацыю прафесійнага журы ў іх выбары страшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў і галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч.

– Гэта той аўтар, які піша светлую паэзію нават у цёмныя часы, – дала асабістую характарыстыку творчасці паэткі Аксана Спрынчан.

Прэмія часопіса «Дзяслоў» «Залаты апостраф» уручалася ў трох намінацыях.

«Залаты апостраф» за лепшую прозу ў 2020 годзе атрымаў віцебскі пісьменнік Сяргей Рублеўскі.

Міхаіл Бараноўскі быў уганараваны ў намінацыі «За лепшую паэзію».

Маладая аўтарка Кася Іофе была адзначана ў намінацыі «За лепшы дэбют».

А слынная аўтарка часопіса «Дзеяслоў», «чалавек-эпоха», па словах намесніка галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Алеся Пашкевіча, Алена Сямёнаўна Васілевіч была ўзнагароджана «Залатым апострафам» «за высокі ўклад у сучасную беларускую літаратуру».

Цырымоніі ўручэння прэмій сталася пачаткам Х Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце», які адбыўся 12–14 лютага.

Крыніца: Новы час

Зборнікі паэзіі Насты Кудасавай з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі можна замовіць праз электронны каталог.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам