ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
520 год з дня нараджэння Францыска Скарыны
Грунвальд – погляд праз вякі

Навукова-практычная канферэнцыя да 180-годдзя бібліятэкі

Іншыя навіны

17 верасня ладзіцца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Публічная бібліятэка ў кантэксце сацыякультурнай прасторы рэгіёну: два стагоддзі гісторыі”.


Канферэнцыя прысвечана 180-годдзю Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, найстарэйшай публічнай бібліятэкі на Беларусі. Сёння ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” – буйнейшае кнігасховішча, вядучы інфармацыйны цэнтр, лідэр бібліятэчнай палітыкі ў вобласці. Галоўным прыярытэтам яе развіцця з’яўляецца якаснае задавальненне інфармацыйных, адукацыйных і духоўных патрэб грамадства шляхам укаранення інавацыйных метадаў работы, сучасных тэхналогій і фарміравання інфармацыйных рэсурсаў.

Арганізатары:

  • Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама;
  • ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.

Мэта канферэнцыі: адлюстраваць ролю і месца публічнай бібліятэкі ў сацыяльна-эканамічным жыцці рэгіёну, вызначыць шляхі яе будучага развіцця.

На канферэнцыі плануюцца наступныя праблемна-тэматычныя напрамкі для абмеркавання:

  • кнігадрукаванне на Гродзеншчыне;
  • развіццё бібліятэчнай справы Прынямоння ў XIX–XXI стст.;
  • знакамітыя асобы ў бібліятэчнай справе Прынёманскага краю;
  • паўстагоддзя з імем першага беларускага акадэміка Я.Ф. Карскага;
  • роля публічнай бібліятэкі ў развіцці рэгіёну;
  • публічная навуковая бібліятэка – буйнейшы інфармацыйны цэнтр вобласці;
  • супрацоўніцтва абласной бібліятэкі з грамадскасцю;
  • інавацыйная дзейнасць сучаснай публічнай бібліятэкі.

Удзельнікі:

  • Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
  • Беларуская бібліятэчная асацыяцыя;
  • Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама;
  • Упраўленне ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама;
  • Гродзенская абласная краязнаўчая асацыяцыя;
  • Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне;
  • Генеральнае консульства Рэспублікі Літва ў Гродне;
  • УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы”;
  • навукоўцы Беларусі і Расіі;
  • бібліятэкары Беларусі, Расіі, Польшчы.

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, гісторыкі, краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў, архіваў, бібліятэк горада і вобласці, прадстаўнікі выдавецкіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі, студэнты.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму на сайце бібліятэкі.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік дакладаў і паведамленняў.

Крыніца: Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам