ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Космас і права
Насуперак традыцыям

Нацыянальная літаратурная прэмія – 2016

Нацыянальная літаратурная прэмія – 2016
Іншыя навіны

Агульнарэспубліканскі конкурс праводзіцца сёлета ў другі раз. Дэбютаваў ён на XXII Дні беларускага пісьменства, які летась прайшоў у Шчучыне.


– Тады на суд экспертнай камісіі і прафесійнага журы было прадастаўлена 45 работ. Як і летась, пазмагацца за перамогу канкурсанты змогуць у сямі намінацыях. Гэта “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”, “Лепшы дэбют”, “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”, “Лепшы твор прозы”, “Лепшы твор драматургіі”, “Лепшы твор публіцыстыкі” і “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”, – патлумачыла карэспандэнту “Звязды” начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю ведамства Алена Паўлава. – Аднак падаць заяўку зможа не кожны аўтар. Абавязковай умовай арганізатары назвалі беларускае грамадзянства ці пастаяннае пражыванне на тэрыторыі нашай краіны.

Падаць заяўку могуць як аўтары твораў, так і арганізацыі – творчыя саюзы, выдавецтвы, рэдакцыі СМІ, арганізацыі культуры, установы адукацыі і навуковыя арганізацыі, якія працуюць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства. Больш пра ўмовы правядзення конкурсу можна даведацца ў спецыяльнай інструкцыі, размешчанай на сайце Міністэрства інфармацыі, якое з’яўляецца арганізатарам конкурсу.

Пераможцаў літаратурнага спаборніцтва назавуць 4 верасня ў Рагачове, які абраны месцам для святкавання XXIII Дня беларускага пісьменства.

Нагадаем, што ўладальнікамі першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі Тамара Краснова-Гусачэнка, Міхаіл Шыманскі, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Уладзімір Саламаха, Наталія Голубева і Дзяніс Марціновіч. У намінацыі “Дэбют” пераможцу тады не вызначылі.

Аўтар публікацыі: Валяр’ян Шкленнік.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:
Зачараванне словам

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам