ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дыялог пісьменніка і даследчыцы працягваецца
Нацыянальная бібліятэка на VI Бакінскай МКВК

Наша міфалогія не горшая за іншыя

Наша міфалогія не горшая за іншыя
Іншыя навіны

Выкладчык гістарычнага факультэта БДУ Зміцер Скварчэўскі 24 верасня ў мінскай галерэі “Універсітэт культуры” прэзентаваў сваю кнігу “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі”. Гэта не спроба рэканструяваць беларускі дахрысціянскі пантэон, а пошук адказаў на пытанні, ці быў гэты пантэон увогуле, і які?

У залі галерэі сабраліся студэнты, навукоўцы, журналісты і проста неабыякавыя да тутэйшай дахрысціянскай культуры. Напачатку аўтар распавёў пра тое, як пісалася яго кніга, якімі метадамі ён карыстаўся пры даследаванні крыніц і на якіх аўтараў абапіраўся.

Шляхам параўнання вобразаў беларускага фальклору ХІХ–ХХІ стагоддзяў з міфалогіямі іншых народаў даследчык прыходзіць да высновы, што беларуская міфалогія нічым не горшая за астатнія індаеўрапейскія, проста па ёй захавалася менш крыніц.

skvarczeuski-8.jpg

Зміцер Скварчэўскі пачаў прэзентацыю так жа, як звычайна пачынаюцца навуковыя публікацыі: з гістарыяграфіі праблемы. Большасць спроб рэканструяваць беларускую дахрысціянскую вышэйшую міфалогію абапіраецца на пералік ідалаў, якіх у 980 годзе паставіў князь Уладзімір на гары ў Кіеве. Адпаведна летапісу “Аповесць мінулых гадоў”, гэта Пярун, Хорс, Дажбог, Стрыбог, Сямаргл, Мокаш.

Вядома таксама, што на кіеўскім падоле стаяў стод Вялеса, які, на думку акадэміка Барыса Рыбакова, абслугоўваў рэлігійныя патрэбы купцоў з полацкай і наўгародскай зямель, не кіяўлян. Аднак, няма крыніц, якія б сведчылі пра існаванне цэльнага “пантэона Уладзіміра” на беларускіх землях. Зміцер Скварчэўскі даводзіць, што Пярун і Вялес у нас і праўда шанаваліся (але гэтыя вобразы ў беларускай міфалогіі маюць хутчэй балцкія, чым славянскія, карані), а вось беларускі культ Дажбога і Мокашы – літаратурная прыдумка.

skvarczeuski-9.jpg

Вялікую праблему гісторык бачыць у ігнараванні Галіцка-Валынскага летапіса, дзе апісваецца так званы “пантэон Міндоўга”. Польскі даследчык Генрык Лаўмянскі ўвогуле сцвярджаў, што ў славянскіх традыцыях не было пантэону як такога. На думку Змітра Скварчэўскага, гэта іншая крайнасць. У сваёй кнізе ён спрабуе адказаць на пытанне, а што ж было? Гісторык прапануе казаць не пра “язычніцтва”, а “язычніцтвы”, сістэмы культаў, што існавалі ў розны час на розных тэрыторыях. “Мы ўспрымаем грэчаскую і скандынаўскую міфалогіі як маналітныя, але гэта не так. У кожным полісе быў свой культ, былі асаблівасці ў розных частках Скандынавіі. У розных мясцінах ушаноўвалі розныя аспекты аднаго бога. Напрыклад, Тора маглі славіць як боства ўрадлівасці, хаця шырэй ён вядомы як бог ваяроў. Любая традыцыйная культура лакальная”, – кажа даследчык.

Ён крытычна разглядае вядомыя крыніцы (і летапісныя, і фальклорныя), шляхам параўнання з міфалогіямі іншых народаў вылучае міфалагічныя вобразы беларускага фальклору. Здзіўляе і натхняе, што гэтыя вобразы дасюль жывыя, іх пераемнасць можна прасачыць ад Бронзавага веку. Нашы познія, запісаныя ў ХІХ і нават пачатку ХХІ стагоддзя, фальклорныя тэксты адпавядаюць Рыгведзе і скандынаўскім сагам. Часам гэта папросту аднолькавыя сказы, але напісаныя іншай мовай. Так жа “перакладаюцца” імёны бостваў.

Зміцер Скварчэўскі выдзяляе ў беларусаў наступныя вобразы, якія адпавядаюць старажытным індаеўрапейскім багам: Бацька Неба, Маці Зямля, Грымотнік (паступова вобраз зліваўся з Бацькам Неба), нябесная сям’я (Месяц, Сонца, зорка Венера ці Зара, Зарніца, Вечарніца), Доля (Сулука – адзін з эпітэтаў долі ў беларускіх вясельных песнях), Блізняты (Спарыш, Рай, Аўсень). Напрыклад, імя Мойра этымалагічна ўзыходзіць да слова, якое значыць “доля”. Імя скандынаўскай багіні Урд азначае “лёс, доля”, а балцкай Лаймы – “шчасце, лёс, доля”.

skvarczeuski-10.jpg

Зміцер Скварчэўскі ў сваіх даследаваннях абапіраўся ў першую чаргу на каляндарна-абрадавую і сямейна-абрадавую паэзію беларусаў, замовы. У меншай ступені – на загадкі, выслоўі, казкі, легенды і паданні. Ён прыходзіць да высновы, што беларуская міфалогія нічым не горшая за астатнія індаеўрапейскія, проста па ёй захавалася менш крыніц. Рэканструкцыя дахрысціянскай рэлігійнай сістэмы беларусаў складаная, але магчымая. Старажытныя міфалагічныя вобразы маюць не толькі эстэтычную, але і сакральную значнасць для сучасных людзей: з усіх рэлігій у сённяшняй Еўропе расце колькасць прыхільнікаў толькі іслама і паганства.

Кніга “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” аздоблена графічнымі ілюстрацыямі Ганны Шчукі. Дзяўчына распавядае пра сваю працу і стаўленне да тэмы: “Зміцер даволі дакладна ведаў, што хацеў атрымаць у выніку, і маёй задачай была візуалізацыя ідэй у чорна-белай графіцы. Мне самой тэма кнігі блізкая і цікавая, таму паразумецца нам было лёгка. Разам абмяркоўвалі эскізы, удакладнялі, нешта дадавалі ці прыбіралі. Я рада, што выпала магчымасць спрычыніцца да стварэння менавіта гэтай кнігі.


Багі для мяне – гэта нешта вельмі безасабовае, што мае праявы ў элементах і з’явах прыроды. Што тычыцца маіх стасункаў з імі, гэта, да прыкладу, звычка дзякаваць возеру ці рацэ, што «дазволілі» ў іх пакупацца. Дарыць падарункі дубу, «карміць» агонь. Прасіць гай ці лес прытуліць падчас дажджу. Родная зямля – гэта для мяне невычэрпная крыніца сіл і натхнення. Калі ў небе грукоча навальніца, а пасля з’яўляецца вясёлка, да мяне прыходзіць захапленне і радасць, адчуванне, што там, на небе, «разбяруцца». А, значыць, усё будзе так, як трэба”.

Млын_Сонца-1.jpg

Напрыканцы імпрэзы, калі гурт “Млын Сонца” граў традыцыйную беларускую музыку, наведнікі выстраіліся ў чаргу, каб атрымаць аўтограф. Адметна, што яшчэ доўга людзі не разыходзіліся і гутарылі з аўтарам ужо ў нефармальнай абстаноўцы. Беларуская традыцыя жыве і выклікае цікавасць, а кніга пра яе сталася падзеяй.

Крыніца: Новы час

Чытайце таксама:

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам