ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”: да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі
Сімвал галантнага веку

Напісанае застаецца: новае выданне твораў Васіля Быкава

Напісанае застаецца: новае выданне твораў Васіля Быкава
Іншыя навіны

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” распачало новую кніжную серыю – “Напісанае застаецца”. Першая кніга ў творчым праекце, які абяцае выклікаць увагу чытачоў, – зборнік аповесцей народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Знак бяды. Абеліск. Жураўліны крык”.

Тыраж выдання, якім адкрылася серыя, – 1 200 паасобнікаў. Ужо цяпер кнігу можна набыць у кнігарнях ААТ “Белкніга” па ўсёй нашай краіне, а таксама праз інтэрнэт-гандаль гэтай жа гандлёвай сеткі. Заўважым, што выпуск зборніка ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Тытульны аркуш выдання ўпрыгожвае рэпрадукцыя аўталітаграфіі Юрася Герасіменкі-Жызнеўскага да аповесці Быкава “Знак бяды” (твор выкананы ў 1984 годзе).

– Мяркуем, што кожны год серыя будзе папаўняцца на чатыры-шэсць кніг, – кажа дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак. – Вось літаральна днямі прыйдзе з друкарні і кніга прозы нашага класіка Якуба Коласа. Так з часам кожны, хто пажадае, збярэ свой беларускі кнігазбор.

– А чые кнігі ў серыі “Напісанае застаецца” збіраецеся выдаць у найбліжэйшы час?

– Менавіта тых пісьменнікаў, чые творы вытрымалі выпрабаванне часам: Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Янка Сіпакоў, Міхась Стральцоў, Вячаслаў Адамчык... Пералік можна доўжыць. Думаю, што і чытачы нам нешта падкажуць. Вельмі спадзяюся на меркаванні бібліятэкараў у праектаванні серыі “Напісанае застаецца”. Тады, магчыма, і тыражы кніг у гэтым выдавецкім праекце павялічым.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: Звязда
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам