ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Раман Матульскі: Нам усім неабходна стаяць на традыцыях і каранях талерантнасці, якія замацаваліся ў нашым народзе, на тых духоўных хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцях, на якія на працягу стагоддзяў абапіраліся нашы продкі
Сонечная садавіна

“Над Нёманам”. Новая кніга

“Над Нёманам”. Новая кніга
Іншыя навіны

Вядомы кніжны праект “Беларускі кнігазбор” дапоўніўся 103-м томам.

У яго ўвайшлі дзве бадай галоўныя кнігі ў творчасці Элізы Ажэшкі – славуты раман “Над Нёманам” і навелістычны цыкл “Gloria Victis”. Знакава, што 832-старонкавы фаліянт выпушчаны акурат у 110-годдзе памяці пісьменніцы і ў 110-годдзе выхаду яе апошняга прыжыццёвага выдання, якім стала ў 1910-м кніга “Gloria Victis”, надрукаваная ў Вільні Вацлавам Макоўскім. Новая кніга ўбачыла свет у Выдавецкім доме “Беларуская навука”.

Нягледзячы на досыць вялікі аб’ём і ўжытае тут параўнанне з фаліянтам (гэта ад вялікай павагі), выданне мае ўсе тыя чыста “тэхнічныя” вартасці, якія вылучаюць менавіта добрую кнігу, прызначаную для чытання і перачытвання. Прынамсі, яна дакладна не з катэгорыі “юбілейных цаглін”, якія прапісваюцца на паліцах і з іх не сыходзяць. Яна з тых, што вабяць і зручна кладуцца ў рукі. І не хутка з іх вызваляюцца: гэта ўжо гарантавана і сюжэтам, і якасцю перакладу.

Раман “Над Нёманам” па-беларуску раней выходзіў – у 2003 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Што да “Gloria Victis”, то яе выпуск можна назваць вяртаннем рарытэта. Пяць навел “Глорыі”, прысвечаных падзеям 1863 года, па-беларуску праходзілі толькі праз часопісныя публікацыі і паасобку, у розныя гады. На рускую мову яны перакладаліся, але гэтыя пераклады выходзілі досыць даўно і не ўсе. Беларускаму чытачу, такім чынам, прапануецца не толькі разгарнуць кнігу Элізы Ажэшкі, але ў многім яе для сябе адкрыць.

Пераклады ўсіх твораў кнігі на беларускую мову на высокім мастацкім узроўні, з захаваннем усёй прыгажосці стылю выкананы Анатолем Іванавічам Бутэвічам.

Крыніца: Маладосць
Навіны

У бібліятэцы прайшоў творчы вечар Пятра Краўчанкі

28 Вер 2020

25 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў творчы вечар “З Беларуссю ў сэрцы: людзі, гады, жыццё” Пятра Кузьміча Краўчанкі, вядомага беларускага палітыка і дыпламата.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навучым шукаць інфармацыю

28 Вер 2020

Пачынаецца новы навучальны год. Для навучання пошуку інфармацыі і адаптацыі да ўмоў працы ў нашым будынку бібліятэка па папярэдніх заяўках праводзіць бясплатныя групавыя заняткі. На занятках можна навучыцца карыстацца разнастайнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – ад простага пошуку ў электронным каталогу да працы з базамі даных і Інтэрнэт.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

25 Вер 2020

На гэтым тыдні споўнілася сто гадоў з дня заснавання дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Аб тым, чаму гэтая сядзіба можа прэтэндаваць на званне найстарэйшай культурнай установы ў Беларусі, і чым сёння жыве колішняя калыска класіка, распавядае “Культура”.

Навіны бібліятэк

Беларускія кнігі перададзены ў Эстонію

24 Вер 2020

У рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эстонія нацыянальна-культурным аб’яднанням гэтай краіны перададзена ў дар больш за 150 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111