ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Удзел у фестывалі “Горад і кнігі”
Бiблiяноч у Нацыянальнай бібліятэцы – да новых сустрэч!

На Валыні знайшлася магільная пліта Яна Баршчэўскага

На Валыні знайшлася магільная пліта Яна Баршчэўскага
Іншыя навіны

Жыхары ўкраінскага горада Чудніў выкапалі ў сваім двары магільную пліту, якая імаверна належыць Яну Баршчэўскаму.

Падводзячы газ да ўласнага двара, мясцовы жыхар знайшоў старажытную пліту з чыгуна, якую доўгі час выкарыстоўваў з гаспадарчымі патрэбамі.

Уладальнік двара распавёў, што ў 2002 ці ў 2003 годзе, капаючы траншэю для пракладкі газавай трубы, знайшоў чыгунную пліту, якая знаходзілася ў зямлі на глыбіні 50 сантыметраў. Знаходка была досыць цяжкай, вагой прыкладна 30–35 кілаграмаў, і мела пэўны надпіс, які пад таўшчынёй іржы немагчыма было расчытаць. 10 гадоў цяжкая пліта проста стаяла пад хлявом, пакуль гаспадар не вырашыў зацэментаваць двор і для эканоміі цэменту закрыў частку ўчастка знойдзенай раней плітой.

f4fd7e32f3e1cabf79206968a6af0dda_logo.jpg

З часам пад уздзеяннем надвор'я іржа з пліты сцерлася, і надпіс на ёй стаў выразна бачны. Гаспадары лічылі, што надпіс на нямецкай мове і таму не надавалі яму ўвагі, пакуль ён днямі не зацікавіў іхнюю дачку Лену, якая вучыцца цяпер у чацвёртым класе. Дзяўчынка перапісала інфармацыю з пліты і адшукала ў сеціве інфармацыю пра Яна Баршчэўскага, вядомага беларускага і польскага пісьменніка.

Як вядома, апошнія гады жыцця Ян Баршчэўскі правёў акурат Чудніве, дзе і памёр у 1851 годзе. Ранейшыя спробы адшукаць яго магілу плёну не прыносілі. Цалкам імаверна, што адшуканае надмагілле належыць аўтару знакамітай кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Крыніца: Новы час


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам