ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Падоўжаны тэставы доступ да рэсурсу Elgaronline
Дар НББ Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы

На ровары па бібліятэках – 2016

На ровары па бібліятэках – 2016
Іншыя навіны

З нагоды Дня бібліятэк Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік пры ўдзеле Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ладзіць 17–18 верасня чарговы велапрабег “На ровары па бібліятэках”.


Асноўнымі мэтамі велапрабегу з’яўляюцца абмен прафесійным досведам і прыцягненне ўвагі грамадства да бібліятэк і чытання.

У праграме – наведванне бібліятэк у в. Ілья, Крывое Сяло і Вязынь, экскурсіі ў школьныя краязнаўчы музей “Ільянскія далягляды” і літаратурны музей “Вілейшчына літаратурная” ў в. Ілья і Вілейскі краязнаўчы музей, знаёмства з дзейнасцю Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Г. Новік і Бібліятэкі сямейнага чытання (гарадскі філіял № 1), а таксама агляд архітэктурных і прыродных помнікаў Вілейшчыны.

Маршрут: Вілейка–Крывое Сяло–Касута–Рабунь–Сосенка–Абадоўцы–Ілья–Будзішча–Вязынь–Вілейка. За два дні плануецца праехаць каля 100 км.

Да ўдзелу запрашаюцца бібліятэкары, а таксама ўсе ахвотныя.

Неабходна папярэдняя рэгiстрацыя, якая распачнецца 8-га жніўня і працягнецца да 8-га верасня.

Каардынатар удзельнікаў з Вілейкі – Іна Лазар, obm-vil@yandex.ru.

Каардынатар астатніх удзельнікаў – Настасся Жарская, anviza@yandex.ru.

Для рэгістрацыі трэба даслаць на адзін з пазначаных вышэй мэйлаў наступныя даныя: імя, прозвішча, дата нараджэння, месца працы і пасада, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на дарогу да месца старту, харчаванне і начлег. Сума ўзносу за ўдзел складзе прыкладна 40 руб (яшчэ ўдакладняецца). Яна пакрые пражыванне (начлег у АЦ “Надзея”), харчаванне (два абеды, вячэра, сняданак), машыну суправаджэння і культурную праграму.

Крыніца: Беларуская бібліятэчная асацыяцыя

Чытайце таксама:

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам