ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Шамякін ці Рэмарк?
Літаратурна-музычная сустрэча

На радзіме помняць Пісьмянкова

На радзіме помняць Пісьмянкова
Іншыя навіны

Вечарыну, прысвечаную памяці паэта-земляка Алеся Пісьмянкова, правялі члены народнага аматарскага аб’яднання "Літаратурная гасцёўня «Крынічка»", якое працуе пры Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Чыгрынава.


Завіталі сюды літаратары Аляксандр Бардоўскі і Васіль Ткачоў. Пачалася імпрэза са знаёмага многім голасу Алеся Пісьмянкова, які сёлета мог бы адзначыць 58-годдзе.

У выкананні навучэнцаў Бялынкавіцкай школы, дзе вучыўся творца, гучалі вершы “Нядзеля ў Бялынкавічах”, “І вёдры поўныя вады”.

Аляксандр Бардоўскі – аднавясковец і сябар Алеся Пісьмянкова, часты госць мерапрыемстваў, якія ладзіць цэнтральная бібліятэка. Мастак, кампазітар, інжынер, вынаходнік, паэт, яго вершы друкаваліся ў расійскіх, беларускіх, украінскіх газетах і часопісах.

Часты госць літаратурных імпрэз і Васіль Ткачоў, які таксама асабіста ведаў А. Пісьмянкова. Творца падзяліўся ўспамінамі пра сустрэчы з ім, пазнаёміў прысутных з новымі творамі, якія ўвайшлі ў кнігу прозы “Варона”.

Прысутныя з цікавасцю слухалі ўспаміны пра А. Пісьмянкова. Прысвечаны яму верш прадставіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член народнага аматарскага аб’яднання “Літаратурная гасцёўня «Крынічка»” Наталля Азаранка.

У падарунак кніжніцы госці прывезлі свае новыя кнігі і партрэт Алеся Пісьмянкова, створаны Аляксандрам Бардоўскім. А новыя кнігі А. Бардоўскага “Выспы часу” і В. Ткачова “Варона” папоўнілі фонд краязнаўчай літаратуры.

Аўтар публікацыі: Тамара Коршунава, загадчык аддзела маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі імя І. Чыгрынава.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 27.03.2015.

Чытайце таксама:

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Заняткі на кітайскай мове для грамадзян Паднябеснай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

14 Кра 2024

10 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва інфармацыйны патэнцыял бібліятэкі вывучалі грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі, магістранты факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам