ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Дні адчыненых дзвярэй

На Піншчыне ўшаноўваюць памяць Ніны Мацяш

На Піншчыне ўшаноўваюць памяць Ніны Мацяш
Іншыя навіны

У гонар 70-гадовых угодкаў Ніны Мацяш (1943–2008) у Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы адкрылася выстаўка-персаналія “І крок у крок з жыццём пайду…”.


На ёй прадстаўленыя кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, прысвечаныя жыццю і творчасці таленавітай беларускай пісьменніцы, а таксама яе паэтычныя зборнікі "Душою з небам гаварыць", “У прыгаршчах ветру”, “Паміж усмешкай і слязой”, “Я вас люблю…”, “Удзячнасць”.

А ў Валішчанскай сельскай бібліятэцы 21 верасня адбыўся літаратурны вечар “Шчаслівай долю назаві...”. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі мясцовым жыхарам аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы і перакладчыцы.

Ніна Іосіфаўна Мацяш нарадзілася ў Брэсцкай вобласці, на Бярозаўшчыне, дзе і пражыла большую частку свайго жыцця. У 38 год (1971) прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР. Аўтарка шэрагу паэтычных зборнікаў, п’ес, пераклала вядомыя творы Антуана дэ Сент-Экзюперы, Гі дэ Мапасана, Ліны Кастэнка.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да 70-годдзя з дня нараджэння Н.І. Мацяш арганізавана кніжная выстаўка “Душою з небам гаварыць”.

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам