ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Біблія Гутэнберга
Тут не толькi “кнiжкi выдаюць”

Н. Гальпяровіч: “Веданне беларускай мовы – гэта паказчык адукаванасці чалавека”

Н. Гальпяровіч: “Веданне беларускай мовы – гэта паказчык адукаванасці чалавека”
Іншыя навіны

У праграме “Ды@блог пра мову” на канале “Беларусь-3” па панядзелках гавораць, зразумела, пра мову.


Госцi праграмы на ўласным прыкладзе iлюструюць, што любоў да беларускай мовы не залежыць ад нацыянальнасцi, месца пражывання, прафесii i ўзросту. Для iх мова – гэта i штодзённае жыццё, i стан душы. Некаторыя важныя пытаннi журналіст Алена Драпко абмяркоўвае з вядучым праграмы Навумам Гальпяровiчам.

– Навум Якаўлевiч, тэма мовы актуальная, аднак як зацiкавiць ёю аўдыторыю?
– Наогул, тэма мовы, умоў яе iснавання сёння ў грамадстве, у побыце i ў розных сферах – гэта прастора неабдымная. Таму ёсць розныя аспекты. Спачатку я ставiў перад сабой задачу проста расказаць пра мову. Але ад асветнiцтва трэба пераходзiць да канкрэтных прыкладаў функцыянавання мовы, да праблем, звязаных з гэтым.

Вельмi важна, каб i суразмоўцы былi цiкавыя. I тут я вылучаю тры плынi герояў. Першая плынь – гэта вядомыя людзi. Тыя, якiх ведаюць, якiя маюць пэўны аўтарытэт. Другая – людзi розных прафесiй i нацыянальнасцей, для якiх мова з’яўляецца неад’емным сродкам у штодзённым ужытку. I трэцяя – наша сённяшняя моладзь. Мы ў праграме вядзём не толькi агульныя размовы пра мову, але iлюструем усю палiтру яе iснавання. Для мяне кожная такая гутарка – адкрыццё i задавальненне, радасць з-за таго, што ёсць людзi, якiя спакойна i нармальна жывуць з мовай. Тыя, хто лiчыць сёння беларускую мову вясковай цi мовай простых людзей, не маюць рацыi, бо ўсё якраз наадварот – гэта паказчык адукаванага чалавека, з пачуццём уласнай годнасцi. Перадачы з нашымi героямi – iлюстрацыя таго, што мова жыве, развiваецца, i мы спадзяёмся, так i будзе ўсё працягвацца.

– Не абмiнулi, напэўна, увагай i пытанне бiлiнгвiзму?
– Бiлiнгвiзм, я зазначаў гэта ў многiх праграмах, сведчыць пра багацце нашага народа. Бо не кожная краiна можа пахвалiцца такой з’явай. Нашы людзi маюць магчымасць свабодна валодаць дзвюма мовамi. Гэта прыкмета адукаванай, развiтай, еўрапейскай нацыi. I не варта думаць, быццам адна мова пераважае над iншай. Бiлiнгвiзм – гэта роўнасць моў. Гэта не азначае, што кожны павiнен заўсёды на дзвюх мовах размаўляць. Асабiстая справа кожнага, як размаўляць дома, на вулiцы, на працы. Нiхто нiкога не прымушае, але свабодна валодаць мовай i адной, i другой, калi табе трэба на гэтай мове гаварыць, – ёсць вышэйшае дасягненне. Таму мы, калi гаворым пра двухмоўе, якраз падкрэслiваем роўнасць моў i значэнне для кожнага чалавека магчымасцi ведаць iх.

– Гэта, бясспрэчна, важна, аднак часта даводзiцца чуць пытанне, як заахвоцiць да вывучэння беларускай мовы?
– Родная мова – гэта аснова iдэнтыфiкацыi i пазiцыянавання сябе ў свеце. Безумоўна, гэта так, але пры ўсiм пры тым з-за пэўных праблем, недахопаў, можа быць, выхавання ў школах узнiкае патрэба шукаць стымулы. Асаблiва ў сувязi з тым, што адбылася такая пераарыентацыя са з’яўленнем новага пакалення. Яно ўжо ўрбанiстычнае. Вырасла ў горадзе i бацькi ўжо, можа, не гаварылi па-беларуску. Таму не кожны ўсведамляе, што гэта самаiдэнтыфiкацыя, i пра гэта трэба гаварыць. Стымулы павiнны быць у тым сэнсе, што для любой справы i для прагматычнага чалавека вельмi важна, каб ён адчуваў патрэбу выкарыстоўваць гэтую мову. Пашырэнне сфер ужытку мовы ў многiм залежыць ад самiх людзей, якiя займаюцца мастацтвам, гiсторыяй, выхаваннем. Пачынаючы з рэкламы, шыльдаў.

Я неяк сутыкнуўся з праблемай рэпертуару нашага музычнага тэатра. У iм не было нiводнага нацыянальнага спектакля. Тэатр аб’явiў конкурс – i матэрыял з’явiўся. Тады галоўны мастацкi кiраўнiк кажа, што спектакль пакуль што не атрымаўся цалкам беларускамоўным, бо нi публiка, нi артысты да гэтага не гатовыя. Здзiўляюся гэтай сiтуацыi: як гэта ва ўсiм рэпертуары, дзе шмат спектакляў, нельга знайсцi месца для цалкам беларускамоўнага? А вось iтальянскую оперу спяваюць на мове арыгiнала ва ўсiм свеце. I трупа гатовая да гэтага ў любым еўрапейскiм тэатры. Чаму музычны тэатр не можа асвоiць нiводнага спектакля на беларускай мове? А ў тэатры Янкi Купалы на спектаклях аншлагi, бо многiя, нават прыезджыя, хочуць пайсцi i паглядзець спектакль на нашай мове. У школе праводзяць ранiшнiкi, дзiцячыя спектаклi.

У праграме мы закранулi неяк тэму таго, што нават многiя выкладчыкi беларускай мовы ў школе карыстаюцца ёю толькi на ўроку. А настаўнiк жа павiнен прыклад паказваць. У гэтых праблемах нiкога не звiнавацiш, бо перш за ўсё прычына ў людзях, у iх псiхалогii. I наша перадача павiнна спрыяць папулярызацыi добразычлiвага стаўлення, каб людзi ўсведамлялi, што гэта Беларусь, наша мова i тыя рэчы, якiмi можна ганарыцца.

– А чым патлумачыць негатыўнае стаўленне да мовы?
– Трэба сказаць, што для беларускага менталiтэту характэрныя добразычлiвасць, спагада. Такiя ж якасцi трэба i да мовы праяўляць. Ставiцца да яе з павагай. Гэта наш скарб i каштоўнасць. Вельмi добра, калi яна i кожны дзень прысутнiчае. Мы рэалiсты, i таму не варта марыць, быццам у адзiн дзень усе раптам загавораць па-беларуску. Бо глабалiзм, мiграцыя проста не дазваляюць адной мове панаваць. А негатыўныя рэакцыi ўзнiкаюць ад няведання. Людзi, якiя негатыўна ставяцца да мовы, добрай гаворкi не чулi. Яны не чыталi добрую лiтаратуру. У iх няма ўяўлення пра багацце нашай мовы. У гэтым сэнсе вельмi важныя для мяне былi сустрэчы з замежнiкамi.

Курт Вулхайзер, прафесар Брандэйскага ўнiверсiтэта ЗША, Арнольд Макмiлан, прафесар Лонданскага ўнiверсiтэта, выдатна гавораць на беларускай мове. Гэта як прыклад таго, што наша мова запатрабавана, што ёю цiкавяцца ў свеце.У панядзелак у праграме я буду гутарыць з Арменам Сардаравым. Ён армянiн. Але лiчыць для сябе неабходным ведаць беларускую мову. Гэта таксама прыклад.

– Атрымлiваецца, на выпады непрымання трэба рэагаваць разважлiва?
– Нiякай агрэсii, злосцi, спакойны тон. Я i мае суразмоўцы ў студыi стараемся на любыя пытаннi адказваць адкрыта. Iмкнёмся растлумачыць i прыняць розныя пазiцыi. Мы не прычэсваем пытаннi, якiя iдуць ад аўдыторыi, не рэдагуем iх. Якiмi б вострымi i непрыемнымi яны не былi. Трэба агучваць тое, што ёсць праблема. Ёсць людзi, якiя не любяць мову, забылiся пра яе, i яны таксама задаюць пытаннi. I на iх мае героi адказваюць. Я перакананы, што не крыкам, не лозунгамi, а перш за ўсё асабiстым прыкладам, а па-другое, разважлiвай i ўдумлiвай работай трэба дапамагаць мове заняць сваё месца, якое яна павiнна займаць.

– Закранаючы ролю школы, нельга абмiнаць увагай i ўплыў сям’i…
– Мне здаецца, сёння крыху разбурылася сувязь пакаленняў. Раней была сям’я вясковая, у якой размаўлялi па-беларуску, у школе выкладалi па-беларуску, а потым чалавек мог прыехаць у горад, i там ужо больш функцыянавала руская мова. Цяпер гэта крыху парушылася, бо вырасла пакаленне бацькоў, у якiх не была закладзена любоў да мовы. I гэтыя бацька i мацi не могуць свайму дзiцяцi даць урокаў роднай мовы, бо самi яе не засвоiлi. I таму важна ў сям’i з дзецьмi сесцi за казкi, дзiцячыя кнiгi i разам з дзецьмi прайсцi гэтую школу. А настаўнiкi тут павiнны дапамагчы бацькам. Шмат што залежыць i ад нас, журналiстаў, людзей, якiя маюць дачыненне да слова, якое гучыць шырока.

Я ведаю не адзiн выпадак, калi дзецi сваiм прыкладам станоўча паўплывалі на бацькоў. Бацькi любяць сваiх дзяцей, таму, думаю, тата і мама любоў да беларускага слова заўсёды падтрымаюць. Мой бацька вырас у рабочай сям’i ў Полацку, мовай беларускай не карыстаўся, але заўсёды казаў мне, што трэба любiць беларускую мову.

Мова не павiнна быць прадметам канфлiкту. Мова мусiць быць прадметам павагi, згоды i любовi, павiнна згуртоўваць людзей, рабiць iх дабрэйшымi.

Крыніца: газета “Звязда”, 06.12.2013.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам