ГалоўнаяНавіны

Навіны

Мастацтва смяшыць і смяяцца

31 Сак 2010

З 1 красавіка па 5 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Мастацтва смяшыць і смяяцца”, размешчаную на кальцавым калідоры 2-га паверха.

Кніжныя выстаўкі

Візіт кіраўнікоў ВНУ краін ЕўрАзЭС

31 Сак 2010

30 сакавіка ў рамках сустрэчы рэктараў акадэмій і інстытутаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнай службы краін ЕўрАзЭС Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі кіраўнікі профільных рэгіянальных ВНУ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Здаровы лад жыцця: міжнародны і нацыянальны вопыт

30 Сак 2010

З 30 сакавіка па 14 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Здаровы лад жыцця: міжнародны і нацыянальны вопыт", прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.

Кніжныя выстаўкі

Прэзентацыя акадэмічнага выдання па архітэктуры Беларусі

29 Сак 2010

26 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя акадэмічнага выдання “Архітэктура Беларусі: нарысы ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Абмеркаванне перспектыў развіцця нацыянальнай бібліяграфіі

26 Сак 2010

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 26 сакавіка прайшло пашыранае пасяджэнне камітэтаў па каталагізацыі, ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі і рабочай групы Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе!

25 Сак 2010

Намеснік дырэктара па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў, кандыдат педагагічных навук Таццяна Васільеўна Кузьмініч узнагароджана нагрудным знакам «Юбілейны медаль “У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”».

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя акадэмічнага выдання па архітэктуры Беларусі

24 Сак 2010

26 сакавіка а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя акадэмічнага выдання “Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пісьменнікі – юбіляры 2010

22 Сак 2010

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл юбілейных кніжных выставак, прысвечаных рускім і замежным пісьменнікам, жыццю і творчасці выдатных майстроў мастацкага слова.

Кніжныя выстаўкі

22 Сак 2010

У віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да архіваў часопісаў Амерыканскай асацыяцыі нейрахірургаў (American Association of Neurological Surgeons).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

"По имени и житие..."

19 Сак 2010

З 19 сакавіка да 10 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка "По имени и житие...", прысвечаная мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту.

Кніжныя выстаўкі

Рыцар балады

18 Сак 2010

З 18 сакавіка па 7 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Рыцар балады”, прысвечаная 50-годдзю Віктара Анатолевіча Шніпа, беларускага паэта.

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам