ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сяргей Панізьнік. "В'етнам. Хай сэрца спатоліць вясна!"
Ніл Гейман і Харукі Муракамі прэтэндуюць на альтэрнатыўную Нобелеўку

Музей Багдановіча запрашае на “Ракуцёўскае лета”

Музей Багдановіча запрашае на “Ракуцёўскае лета”
Іншыя навіны

Філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча запрашае 29 ліпеня на традыцыйнае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.

107 год таму, летам 1911 года, Максім Багдановіч наведаў Беларусь – Вільню і Ракуцёўшчыну. Прыехаў на радзіму малады паэт з Яраслаўля па запрашэнні супрацоўнікаў “Нашай Нівы” Івана і Антона Луцкевічаў. У вёсцы Ракуцёўшчына ў фальварку іх дзядзькі, шляхціца Вацлава Лычкоўскага, будучы класік беларускай літаратуры правёў два цудоўныя летнія месяцы. Гэтае падарожжа на Бацькаўшчыну стала вырашальным для яго творчага шляху, бо менавіта тут, на зямлі продкаў, Максім Багдановіч па-сапраўднаму адчуў сябе беларускім паэтам. У Ракуцёўшчыне нараджаліся вершы і паэмы, якія пазней увайшлі ў адзіны яго прыжыццёвы зборнік паэзіі “Вянок”.

Таму невыпадкова ў адноўленым фальварку кожны год філіял Літаратурны музей Максіма Багдановіча збірае сваіх сяброў і прыхільнікаў творчасці геніяльнага беларускага паэта на традыцыйнае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.

Праграма свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета–2018”:

11:00 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак

11:30 − знаёмства з музеем “Фальварак Ракуцёўшчына”, агляд экспазіцыі

12:00 − літаратурна-музычная імпрэза “У родным краі”, удзел у якой возьмуць беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры, музыкі

12:00 – 16:00 – інтэрактывы і забавы для наведвальнікаў (батлеечнае прадстаўленне, традыцыйныя беларускія гульні, музейна-педагагічныя заняткі, квэст, салонныя гульні ХІХ ст, бард-сядзібнік).

Праезд электрычкай Мінск–Маладзечна, Маладзечна–Мінск (станцыя Уша) ці маршрутным таксі Мінск–Краснае, Мінск–Маладзечна (вёска Краснае).

Для жадаючых будзе арганізавана аўтобусная экскурсія. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: (8 017) 334 42 69, (8 017) 334 07 61, (8 017) 679 61 41.

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам