ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Разам на карысць міру!
Як будуць змяняцца бібліятэкі?

Міжнародны праект “Паліцы кітайскіх кніг” прадстаўлены ў Беларусі

Міжнародны праект “Паліцы кітайскіх кніг” прадстаўлены ў Беларусі
Іншыя навіны

Амаль дзве сотні кніг, якія выйшлі на кітайскай, англійскай і рускай мовах і прысвечаныя культуры і эканоміцы, гісторыі і літаратуры Кітая, занялі пачэснае месца ў адмысловым аддзеле сталічнай кнігарні “Кнігі&кніжачкі”. Міжнародны праект “Паліцы кітайскіх кніг”, які рэалізаваны ўжо ў больш як 10 краінах свету, цяпер упершыню прадстаўлены і ў Беларусі.

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця праекта міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, цікавасць да кітайскай літаратуры ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, няўхільна расце, а існуючая ў нашай краіне школа кітаістыкі дапамагае айчынным выдавецтвам выпускаць у свет кнігі, прысвечаныя кітайскай праблематыцы.

Так, выдавецкі дом ”Звязда” выпусціў ужо больш як 10 кніг у серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”, зборнік “Пад крыламі дракона. 100 паэтаў Кітая”, а летась да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем убачыла свет кніга “Беларуска-кітайскія адносіны ва ўспамінах беларускіх паслоў”. Сёлета эстафету працягнула выдавецтва “Мастацкая літаратура”, якое выпусціла ўжо два паэтычныя зборнікі з серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” і зборнік “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы. 100 паэтаў Кітая ХХ стагоддзя”.

Ажыццяўленне праекта “Паліцы кітайскіх кніг”, падкрэсліў пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, стала чарговым крокам у супрацоўніцтве і культурным абмене паміж нашымі краінамі. Ініцыятарам яго выступіла Кітайская дзяржаўная адміністрацыя па прэсе і выданнях пры актыўнай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі, а непасрэднымі выканаўцамі – Кітайская нацыянальная карпарацыя па імпарце і экспарце выданняў і ААТ “Белкніга”.

Што да перспектыў далейшага “кніжнага абмену”, то, як расказалі прадстаўнікі Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па імпарце і экспарце выданняў, з 2000 года ў КНР выдадзена больш як 40 кніг беларускіх аўтараў, і гэта праца, безумоўна, будзе працягвацца. “Я глыбока ўражаная тым, што беларускія выдавецтвы паспяхова рэалізуюць праект «Светлыя знакі: паэты Кітая», – прызналася віцэ-старшыня карпарацыі Пан Лілі. – Нават самі кітайцы не заўжды разумеюць старажытную кітайскую паэзію, мову яе сімвалаў і метафар, а калі гаворка ідзе пра мастацкі пераклад, то задача яшчэ больш ускладняецца. Калі ў нас знойдуцца высокакваліфікаваныя перакладчыкі з беларускай мовы, то мы, канешне, з задавальненнем рэалізуем аналагічны праект у нашай краіне і выдадзім, напрыклад, зборнік «100 паэтаў Беларусі»”.

Аўтар публікацыі: Вікторыя Целяшук.

Крыніца: Звязда


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам