ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Самота, атлусценне і сяброўства. Пра што пішуць лаўрэаты Еўрапейскай прэміі па літаратуры
Сустрэча з Адамам Бабарэкам

“Маё шчаслівае жыццё” цяпер па-беларуску

“Маё шчаслівае жыццё” цяпер па-беларуску
Іншыя навіны

Серыя “Каляровы ровар” папоўнілася новай кніжкай. Гэта “Маё шчаслівае жыццё” Роўз Лагеркранц і Эвы Эрыксан у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Кніга пабачыла свет у выдавецтве Koska.

Маленькая дзяўчынка Дзюнэ ведае, што яе жыццё – самае шчаслівае, бо яна мае добрую сям’ю, сапраўдную сяброўку і шмат цудоўных успамінаў. Праўда жыццё не заўжды бывае добрым нават да маленькіх дзяцей. Але мудрая Дзюнэ ведае, як знайсці ў сабе сілы і пераадолець усе цяжкасці.

Добрая кніжка пра сапраўдную каштоўнасць простых рэчаў.

Аб аўтарках:

Роўз Лагеркранц з 70-х гадоў піша дзіцячую літаратуру, самыя вядомыя кніжкі: “Лета Туле”, “Маё сэрца скача і смяецца”, “Ты для мяне – усё!”, “Зорачка для Метэмборга” ды інш.

За сваю творчасць Роўз не раз атрымлівала ўзнагароды: Аўгустоўскую прэмію (“Дзяўчынка, якая не хацела цалавацца”), прэмію Астрыд Ліндгрэн і медаль Нільса Хольгерсана.

Эва Эрыксан – ілюстратарка і пісьменніца. Афармляла кнігі Барбу Ліндгрэн, Роўз Лагеркранц, Ульфа Нільсана ды інш., лаўрэатка шматлікіх прэмій (Аціліі Адэльборг, BMF ды інш.).

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў

Навіны

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

27 Ліс 2020

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

27 Ліс 2020

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge 2020 – на старт!

27 Ліс 2020

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён! З 26 лістапада па 6 лютага ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!

25 Ліс 2020

25 лістапада на XXIV Агульным сходзе членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ) прайшлі выбары прэзідэнта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111